00:26 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Легендарны дыктар Ілля Курган

Іллю Кургана павіншуюць у Купалаўскім

© Фото: Белтелерадиокомпания
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2801

Чалавек-легенда, залаты голас нашай краіны, заслужаны артыст Беларусі, вядомы дыктар радыё і тэлебачання, прафесар Ілля Курган сёлета святкуе 90-годдзе.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. "У Расіі — Левітан, а у нас — Ілля Курган", — кажуць радыйшчыкі, падкрэсліваючы маштаб таленту і асобы — Ілля Курган адпрацаваў на радыё без малога 40 гадоў, і менавіта столькі ў эфіры гучаў яго непаўторны голас.

Надчас юбілейнай вечарыны, якая ладзіцца ў Купалаўскім тэатры сёння, знакаміты радыёвядучы прыадкрые гледачу і іншыя свае іпастасі. Бо ён — прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў і Інстытута культуры, шмат гадоў выкладаў мастацтва сцэнічнай мовы, "ставіў галасы" і вучыў інтанацыйнай артыкуляцыі будучых акцёраў і рэжысёраў. Да таго ж ён шмат гадоў быў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры, усе купалаўцы маюць да яго асаблівую сімпатыю.

У творчым вечары возьме ўдзел не толькі сам юбіляр, але і яго шматлікія вучні, якія падзеляцца ўспамінамі пра сумесную працу з Іллёй Львовічам і прэзентуюць свае творчыя падарункі з нагоды юбілею.

Месца правядзення: Камерная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7), а 16.00.

Тэги:
Радыё, тэатр, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы