22:59 17 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Удзельніца фотаконкурсу Купальскае кола-2015 Анастасія Сазанавец

Купальская вечарына ў Батанічным садзе

© Фото: Купальскае кола
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Свята моладзі і кахання: Купалле беларускае (7)
5320

Наведвальнікі саду стануць актыўнымі ўдзельнікамі свята “Купальская вечарына” – развучаць на майстар-класах беларускія танцы, сплятуць вянок, скруцяць абярэжную ляльку, пашукаюць купальскую кветку.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У Цэнтральным батанічным садзе 9 ліпеня адбудзецца фальклорна-абрадавы святочны вечар Івана Купалы, які падтрымлівае старадаўнія традыцыі і культурную спадчыну беларускага народа, паведамляецца на сайце арганізацыі.

У гэты вечар наведвальнікі батанічнага саду змогуць стаць непасрэднымі ўдзельнікамі купальскіх абрадаў, пачуць фальклорныя спевы на "варажбу" пра каханне, сямейны дабрабыт, абрад "Русалка-купалка", пабачыць карагодны рытуальны танец "Дарога і здароўе" (танец са свечкамі).

Наведвальнікі саду стануць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі свята "Купальская вечарына": кожны будзе мець магчымасць развучыць на майстар-класах беларускія танцы, сплесці вянок, вырабіць ляльку-абярэг, пашукаць купальскую кветку, паваражыць на вянках на возеры, паспытаць зёлкавай гарбаты.

У 17.30 прафесійныя экскурсаводы батанічнага саду правядуць эксклюзіўныя экскурсіі па калекцыі траў "магічнай і гаючай сілы".

Кульмінацыя вечара — у 21.00 — купальскае вогнішча і шэсце да яго з усімі персанажамі свята і купальскім "колам" — сімвалам, які ўвасабляе сонца.

Ладзіцца "Купальская вечарына" для наведвальнікаў Батанічнага саду 9 ліпеня з 17.30 да 21.30.

Уваход на ландшафтную зону Батанічнага саду платны — 60 000 бел. рублёў. Льготны білет (для вучняў, студэнтаў, пенсіянераў) — 30 000 бел. рублёў.

Бясплатна — дзеці да 6 гадоў, інваліды ўсіх груп, сіроты, шматдзетныя сем'і, вайскоўцы тэрміновай службы.

 

Тэмы:
Свята моладзі і кахання: Купалле беларускае (7)
Тэги:
Купалле, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы