09:19 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
У музеі Заіра Азгура

Абсурд, бачны і дальтоніку: стартуе пост-фетыш выстава Улада Бубена

© Sputnik/ Елена Васильева
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6230

Серыя карцін “Саксізм” Уладзіслава Бубена – характэрны прыклад беларускага андэграўднага мастацтва. Socksism (ад англійскага sock – шкарпэтка) – серыя карцін, зробленых у арыгінальнай творчай манеры.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Выстава Улада Бубена "Шкарпэтка, дальтанізм і тэорыя змовы" адкрыецца ў музеі Азгура 8-га ліпеня. Персанальная экспазіцыя мастака і музыкі складаецца з карцін з серый Socksism і The Hand Of, а таксама відэаінсталяцый аўтара. У святочным адкрыцці возьмуць удзeл музыкі Філіп Палмер (Philip Palmer, Вялікабрытанія/Польшча) і Леанід Нарушэвіч ("Князь Мышкін"), а таксама паэты Вольга Гапеева, Алесь Baisan Плотка ды іншыя.

У сённяшняй рэаліі рэчы сталі сапраўдным аб'ектам рэлігійнага пакланення. Сучасны утылітарны свет, пазбаўлены маральных каштоўнасцяў, абсурдны настолькі, што нават чалавек з дальтанізмам можа бачыць гэта. Менавіта так простымі словамі можна апісаць ролю мастака-дальтоніка, які трансфармуе вопратку ў карціны, у раскрыцці ідэй постфетышысцкага мастацтва.

Карціны і інсталяцыі Улада Бубена, выкананыя ў змешанай тэхніцы, бралі ўдзел у шматлікіх выставах і акцыях у Мінску і Берліне ў 2007-2012 гг.

Дваццатае стагоддзе дало свету вялікую колькасць "-ізмаў": камунізм, фемінізм, сэксізм — з'явы пад гэтымі шыльдамі аказалі вялічэзны ўплыў на фармаванне грамадства. "Саксізм" Бубена парадаксальны: пакласці шкарпэтку — банальны аб'ект — у цэнтры карціны? Так, для таго, каб справакаваць вас, прымусіць вас думаць, паставіць пад пытанне тое, што сталася звыклым.

Серыя карцін "Саксізм" Уладзіслава Бубена — характэрны прыклад беларускага андэграўднага мастацтва.

Серыя карцін “Саксізм”  Уладзіслава Бубена
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі выставы
Серыя карцін “Саксізм” Уладзіслава Бубена

Socksism (ад англійскага sock — шкарпэтка) — серыя карцін, зробленых у арыгінальнай творчай манеры. У цэнтры кожнай размешчаная шкарпэтка, якая ўпісваецца ў сімвалічна выяўленае наваколле. Серыя карцін Socksism увасабляе постфетышыскую тэорыю, калі інтымны аб'ект не толькі выкарыстоўваецца для сваіх першасных мэтаў, але і з пэўным падтэкстам дэманструецца на публіцы.

The Hand of… ("Рука…") — серыя-пераасэнсаванне тэорый змовы. Кожная карціна дэманструе бачанне мастаком сённяшняй геапалітычнай сітуацыі. Свет падзелены, і ў ім існуюць нябачныя сілы, якія кіруюць "маленькімі людзьмі" — палітычныя, фінансавыя, ідэалагічныя.

Ці мы сапраўды хочам, каб так было? Ці дапускаем мы, што можа быць інакш? Бубен не дае адказу, пакідаючы пытанне адкрытым для гасцей выставы.

Выстава экспануецца па адрасе —  г. Мінск, вул. Заіра Азгура, 8 да 6 жніўня. Падчас выставы пройдзе шэраг музычных івэнтаў.

 

Тэги:
Выстава, Музеі і бібліятэкі, Музей Азгура, Уладзіслаў Бубен, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы