23:26 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Юны раварыст. Архіўнае фота

Вялікі велазлёт збіраюць у выходныя на хутары Шаблі

© Sputnik/ Илья Питалев
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

У праграме Першага беларускага міжнароднага фестывалю велаквест, спаборніцтвы па фрысбі, хуткасным спуску, шмат добрай музыкі, а таксама магчымасць абмяняцца досведам з актывістамі з Расіі і Украіны.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Першы ў Беларусі міжнародны веласіпедны фестываль адбудзецца 20-21 жніўня на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне, паведамілі Sputnik у ГА "Мінскае веласіпеднае таварыства", якое выступае адным з арганізатараў велазлёта.

Хутар Шаблі: Вольнае Паветра вярнулася з канікул
© Sputnik/ Александр Кривошеев, Сергей Пушкин

На велазлёце чакаюць усіх, хто любіць двухколавы транспарт, каб весела прабавіць час, а заадно абмеркаваць існуючыя праблемы, у тым ліку ўзаемадачыненні на дарозе з іншымі ўдзельнікамі руху. Мяркуецца, што сваім досведам падзеляцца актывісты веласіпеднага руху з Масквы і ўкраінскай Палтавы.

"На прыкладах ужо рэалізаваных праектаў госці дадуць практычныя парады, як змяніць свой горад і пасябраваць з мясцовымі уладамі і бізнесам", — распавялі арганізатары велазлёта.

Акрамя змястоўных гутарак і майстар-класаў, запланавана мноства зон актыўнасці, дзе госці фестывалю змогуць паўдзельнічаць у велаквэсце, спаборніцтвах па фрысбі, хуткасным спуску — ці ўладкаваць пікнік і паслухаць музыку.

Позна ўвечары ва ўдзельнікаў форуму будзе магчымасць паглядзець кароткаметражкі ад расійскага кінафестывалю "Велакіно".

На наступны дзень гасцям прапануюць праехаць па першым веласіпедным маршруце ў Беларусі "Валожынскія гасцінцы".

На велазлёт можна прыязджаць з дзецьмі (для іх будуць прадугледжаны бясплатны аніматар) і з сабакамі (чатырохногіх сяброў рэкамендуецца трымаць на павадку і прыбіраць за імі).

Што тычыцца начлегу і іншых выгод, то арганізатары фестывалю раяць узяць з сабой намёты.

"Вы жывяце ў прывезеных з сабой намётах. Для зручнасці будуць арганізаваны прыбіральні і пастаянны доступ да вады, дроў", — удакладнілі ў "Мінскім веласіпедным грамадстве".

Тэги:
Клубы і таварыствы, Падарожжа, Актыўны адпачынак, Месцы адпачынку, Веласіпед, Велафестываль, Валожынскі раён, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы