22:53 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Троіца спявае на Камяніцы

Фолк-фэст "Камяніца 2016": майстар-класы і забавы на любы густ

© Фото: прадстаўлена арганізатарамі фолк-фэста "Камяніца"
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14820

На лугах Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы Банка БелВЭБ адбудзецца міжнародны фолк-фестываль "Камяніца 2016", хэдлайнерамі якога будуць этна-трыа "Троіца" (Беларусь) і Іна Жаланная (Расія).

МІНСК, 1 вер — Sputnik. Сёлета арганізатары падрыхтавалі як ніколі масштабную праграму забаў.

Гасцей фэста чакаюць лучна-арбалетны цір і барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і бойкі на надзіманых мячах. Для самых смелых — палёты на гіраплане, з якога можна будзе пабачыць наваколле Музея народнай архітэктуры і побыту з вышыні птушынага палёту.

Афіша фэста
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі фэста
Афіша фэста

Жадаючых паспрабаваць сябе ў рамёствах чакаюць майстар-класы ад сапраўднага каваля і ганчара з 20-гадовым досведам,

Ганчар працуе
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі
Ганчар працуе

а таксама майстроў пляцёных і тканых паясоў, аплікацыі і фларыстыкі. Усе яны абяцаюць даць гасцям фестывалю хаця б на 15 хвілін адчуць сябе часткай векавечных традыцый.

Карціна Ганны Сілівончык
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі
Карціна Ганны Сілівончык

Аматараў візуальных мастацтваў чакаюць выставы жывапісу ад мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна. Фатограф Віктар Малышчыц прэзентуе выставу здымкаў зорнага неба з розных куткоў Беларусі. Яго калега Аляксандр Ждановіч — выставу лепшых фатаграфій за ўсе гады фестывалю "Камяніца".

Не застануцца без увагі і дзеці. Акрамя папулярнай пляцоўкі з сенам і саломай, іх чакае насычаная праграма ад Сямейнага цэнтра Кацярыны Каўровай. Малеча рознага ўзросту ў межах адмысловых майстар-класаў зможа распісаць сабе гіпсавую фігурку ці намаляваць уласную карціну з дапамогай каляровага пяску. Таксама дзяцей чакае сустрэча з сабакамі-тэрапеўтамі, падчас якой яны навучыцца гладзіць і карміць жывёлаў, вадзіць іх на ланцужку і гуляць у гульні.

Зорнае неба Віктара Малашчыца
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі фолк-фэста "Камяніца"
"Зорнае неба" Віктара Малашчыца

Фестывальнае харчаванне ў традыцыях беларускай кухні забяспечаць выяздныя кропкі ад сталічных рэстарацый "Камяніца", "Грай", "Агінскі", а таксама "Беларуская карчма", якая працуе на тэрыторыі музея.

У музычнай программе фолк-фестывалю "Камяніца 2016" выступяць: этна-трыа "Троіца" (Беларусь), спявачка Іна Жаланная (Расія), фолк-рокеры "Тарута" (Украіна), этна-трансавы калектыў "Оле-Лукойе" (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль "Ветах" (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.

Іна Жаланная - госця фэста
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі "Камяніцы"
Іна Жаланная - госця фэста

Квіткі на фестываль ужо прадаюцца праз сайт і касы аператараў ByCard, SMSbilet. Дарослыя — 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна. Грошы ад мерапрыемства ідуць наўпрост на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзаў.

Фэст Камяніца
© Фото: прадстаўлена арганізатарамі фолк-фэста "Камяніца"
Фэст "Камяніца"

Фестываль адбудзецца 10 верасня з 13 да 22 гадзін. Даехаць да пляцоўкі (в. Азярцо, 3 км ад аўтарынка "Малінаўка") можна на асабістым аўтамабільным транспарце ці ровары.

З 12.30 да 23.00 ад станцыі мятро "Малінаўка" будзе курсіраваць бясплатны фестывальны аўтобус.

По теме

Фолк-фэст "Камяніца-2016" шукае жаніха і нявесту
Фэст "Камяніца 2015" распачнуць дзеткі, "Стары Ольса" ды Altanka
Тэги:
Фолк-фэст "Камяніца", Беларускі дзяржаўны музей беларускай архітэктуры і побыту, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы