Прэс-канферэнцыя ў РТБД прысвечана адкрыццю 25-га тэатральнага сезона

© Photo : прадстаўлена РТБДРТБД
РТБД - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае ахвотных на прэс-канферэнцыю, прысвечаную адкрыццю 25-га тэатральнага сезона.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. На пачатку дваццаць пятага тэатральнага сезона РТБД праводзіць прэс-канферэнцыю, на якой прэзентуецца і абмяркуецца шэраг тэм, сярод якіх:

  • творчыя планы сезона (пастаноўкi РТБД, сумесныя пастаноўкi тэатра з партнёрамi РТБД),
  • планы Цэнтра беларускай драматургii,
  • конкурс па стварэнні твораў для драматычнага тэатра "Францыск Скарына і сучаснасць",
  • планы ў рамках сумеснай франка-беларускай шматгадовай праграмы супрацоўніцтва РТБД і МГА "Тэатро" "Тэатральная арка",
  • мерапраемствы, прысвечаныя юбiлею тэатра,
  • Rebranding РТБД i рэкламная кампанiя юбiлейнага сезона,
  • дадатковыя мерапрыемствы РТБД.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел дырэктар РТБД У. М. Карачэўскі, мастацкі кіраўнік РТБД А. Ф. Гарцуеў, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі А. А. Марчанка, начальнік аддзела рэкламы РТБД Д. В. Кульша.

Адбудзецца прэс-канферэнцыя 6 верасня 2016 года а 14-тай гадзіне ў арт-прасторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі па адрасе г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44 (другi паверх).

Стужка навiн
0