Вечар памяці Генадзя Бураўкіна пройдзе ў Мінску

© SputnikАўдыёкніга Генадзя Бураўкіна "Голас паэта"
Аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна Голас паэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На вечарыне адбудзецца прэзентацыя кнігі "Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні", выступяць вядомыя літаратары.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Вечар памяці Генадзя Бураўкіна "Я ўдзячны і бацькам, і Богу за мне падараваны кут…", прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, адбудзецца ў Мінску, паведамляецца на сайце СбП.

Генадзь Бураўкін — паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў "Варта вернасці" (1980).

Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі "Наш Быкаў" — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

На вечарыне адбудзецца прэзентацыя кнігі "Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна: гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні", укладальнікам якой з'яўляецца Сяргей Шапран. Выданне падрыхтавана да юбілею паэта. Сярод удзельнікаў імпрэзы — аўтары гэтай кнігі: Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Арлоў і інш.

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна перадала ў фонды музея.

Імпрэза адбудзецца 13 верасня 2016 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а).

Пачатак імпрэзы а 17-й гадзіне, уваход вольны.

Стужка навiн
0