#ЧытаемБеларускую выходзіць у афлайн

© Flickr / Camilo Rueda LópezКнігі на паліцы
Кнігі на паліцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Чытаем Беларускую" – кампанія па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры пачынае цыкл афлайнавых мерапрыемстваў, якія, як абяцаюць арганізатары, будуць не толькі цікавымі, але і карыснымі.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Кампанія была распачатая праектам InfoGrapher.by сёлета. Кампанія была арыентаваная, у першую чаргу, на моладзь, таму пераважная частка яе актыўнасцей праходзіла ў сацыяльных сетках, паведамляюць арганізатары кампаніі.

© Photo : прадастаўлена арганізатараміЛагатып кампаніі "Чытаем Беларускую"
Лагатып кампаніі Чытаем Беларускую - Sputnik Беларусь
Лагатып кампаніі "Чытаем Беларускую"

Арганізатары прыцягвалі ўвагу да сучаснай беларускай літаратуры і сучасных аўтараў праз прывабны графічны кантэнт, рознага кшталту віктарыны ды розыгрышы кніг пісьменнікаў з аўтографамі, часопісаў, вышымаек і іншага.

"Ідэя афлайнавых мерапрыемстваў палягае ў тым, каб праводзіць не толькі прэзентацыі кніжак, але даваць удзельнікам магчымасць атрымаць карысную інфармацыю ды навыкі. Кампанія не абмяжуецца выключна пісьменнікамі, але далучыць да папулярызацыі сучбелліту і іншых удзельнікаў літаратурнага працэсу", — кажа Стаселька Кірыл, кіраўнік кампаніі "Чытаем Беларускую".

Так, першым мерапрыемствам у межах кампаніі стане майстар-клас "Як чытаць мастацкую літаратуру?" 

© Photo : прадастаўлена арганізатарамі мерапрыемстваАфіша мерапрыемства
Афіша мерапрыемства - Sputnik Беларусь
Афіша мерапрыемства

Літаратурныя аглядальнікі Наста Грышчук і Дар'я Латышава распавядуць пра тое, як стаць прафесійнымі чытачамі, на што звяртаць увагу пры знаёмстве з творам, а таксама падзеляцца парадамі напісання крытычных арктыкулаў і рэцэнзій.

Майстар-клас пачнецца а 19:00 22-га верасня ў "Кніжнай шафе" па адрасе г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).

Мерапрыемства ладзіцца ў межах культурніцкай кампаніі "Чытаем Беларускую" пры падтрымцы прасторы "Кніжная шафа".

Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках праз хэштэг #ЧытаемБеларускую ці ў суполках:

vk.com/chytajem

facebook.com/chytajem/

instagram.com/chytajem/

Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі.

Стужка навiн
0