Кацярына Мяшкова: беларускамоўны паэт - не абавязкова вясковец

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВечарына К.Мяшковай
Вечарына К.Мяшковай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася творчая вечарына паэтэсы Кацярыны Мяшковай.

МІНСК, 22 сту Sputnik, Ларыса Мятлеўская. У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася творчая вечарына паэтэсы Кацярыны Мяшковай, падчас якой была прэзентавана новая кніга вершаў і прозы "Чароўная хваля вандровак".

Мерапрыемства апекавалася Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Новая кніга пісьменніцы Кацярыны Мяшковай "Чароўная хваля вандровак" выклікала цікавасць у чытацкім свеце, бо змест кнігі сапраўды мае дзівосную прыцягальную здольнасць і сілу ўзняць чытача і накіраваць у цікавае падарожжа.

У прэзентацыі бралі ўдзел паэт Яўген Гучок, Вячаслаў Корбут, Інга Вінарская, Алесь Марачкін, Ала Доўгая, Серж Мінскевіч і іншыя.

Гэта не першая кніга аўтаркі, у якую сабраны вельмі глыбокія філасофскія творы паэтэсы. А сама вечарына ў хаце Максіма Багдановіча адбылася вельмі цёплай. 

Дарэчы, Кацярына Мяшкова развенчвае міф аб тым, што беларускамоўны паэт — пераважна выхадзец з вёскі. Кацярына нарадзілася ў сям'і пасла і мадэльера і заўсёды жыла ў горадзе.

Стужка навiн
0