Новыя звесткі пра мастака: надрукаваны 4 выпуск Шагалаўскага зборніка

© Sputnik / Артем БордовскийМарк Шагал
Марк Шагал - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заўтра ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя чацвёртага выпуску Шагалаўскага зборніка.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Прэзентацыя праходзіць у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

З 1991 года ў Віцебску праводзяцца Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, у якіх прымаюць удзел даследчыкі творчасці мастака з розных краін свету.

Большасць матэрыялаў Шагалаўскіх чытанняў апублікавана ў трох папярэдних выпусках "Шагалаўскага зборніка" (1996, 2004 і 2008 гадоў) і "Бюлетэні Музея Марка Шагала". Некаторыя з гэтых выданняў ужо сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, паколькі выдаюцца зборнікі зусім невялікім накладам. Напрыклад, чацвёрты зборнік, які пабачыў свет у канцы 2016 года, выдадзены тыражом толькі 100 экзэмпляраў.

Зборнік прысвечаны памяці пісьменніка Давіда Сімановіча, нязменнага старшыні Шагалаўскага камітэта ў Віцебску, які памёр тры гады таму.
У яго ўключаны тэксты дакладаў даследчыкаў аб біяграфіі, творчасці і асяроддзі Марка Шагала, што прагучалі на XXIV і XXV Міжнародных Шагалаўскіх чытаннях у Віцебску.

У дзень прэзентацыі поўная электронная версія зборніка з'явіцца і на інтэрнэт-сайце музея www.chagal-vitebsk.com.

У музеі па 12 лютага будзе экспанавацца выстава настаўніка Марка Шагала — нямецкага мастака-гравёра Германа Штрука.

Стужка навiн
0