13:01 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Выступленне хора

Фестываль харавога мастацтва: пачынаецца адбор удзельнікаў

© Sputnik/ Владимир Вяткин
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1020

З першага лютага пачынаецца адбор удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва "Ад Шчырага сэрца".

МІНСК, 30 сту — Sputnik. У ім будуць прымаць удзел самадзейныя акадэмічныя харавыя калектывы і вакальныя ансамблі. Жадаючыя выступіць на фестывальнай пляцоўцы могуць падаваць заяўкі ў перыяд з 1 лютага па 16 сакавіка на адрас электроннай пошты belazfest@gmail.com.

Кожны калектыў павінен падрыхтаваць конкурсную праграму не больш за 12 мінут, у якую абавязкова ўключаюцца творы Эдуарда Шчырага са зборніка "Жураўліная далеча", а таксама 1-2 творы на выбар. Таксама абавязковая падрыхтоўка песні Эдуарда Шчырага на словы Анатоля Казюкі "Беларусь — мая Любоў" для выканання зводным хорам фестывалю. Узрост удзельнікаў 16-55 гадоў.

Фестываль прысвечаны памяці заслужанага работніка культуры Беларусі, кампазітара Эдуарда Шчырага, які вядомы як харавы дырыжор і заснавальнік жодзінскай харавой школы. На працягу многіх гадоў яму ўдавалася ўтрымліваць на высокім творчым узроўні капэлу беларускіх аўтамабілебудаўнікоў, а таксама ўзорны дзіцячы хор гарадскога Дома культуры.

Кампазітар памёр у 1999 годзе. У памяць аб яго заслугах у Жодзіна праводзіцца рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва "Ад Шчырага сэрца".

Сёлета фестываль пройдзе 22-23 красавіка ў Палацы культуры ААТ "БелАЗ".

Тэги:
Фестываль " Ад Шчырага сэрца", Эдуард Шчыры, Жодзіна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы