20:25 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Малпа падчас выступу, архіўнае фота

"Маскоўскі цырк Нікуліна" ладзіць гастролі ў Гомелі

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1020

Знакаміты цырк Юрыя Нікуліна прыехаў у Гомель са сваёй праграмай і заслужанымі артыстамі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Гомельскі цырк прапануе гледачам наведаць "Московский цирк Никулина на Цветном бульваре", які прыехаў са сваёй знакамітай праграмай.

Паводле слоў арганізатараў, наведвальнікаў чакаюць мядзведзі на аўтамабілі ў атракцыёне "Ехалі мядзведзі" пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Расіі Вольгі Кудраўцавай і народнага артыста Расіі Віктара Кудраўцава, дрэсіраваныя баранчыкі, поні і сабачкі на скейтбордах.

"Унікальныя трукі акрабатаў на падкідных дошках, гарачая гульня з дубцамі Вольгі і Андрэя Спектара, а таксама сілавы жанглёр Фахрыдзін Ахназараў" будуць цікавымі для аматараў цыркавога мастацтва.

Напрыканцы праграмы настрой наведвальнікам падыме гарэзны клоўнскі дуэт "Блюз" — уладальнікі залатога медаля фестывалю "Цырк заўтрашняга дня" ў Парыжы Яўгенія і Канстанцін Усц'янцавы.

По теме

Фінберг: Папоў прыходзіў у цырк першым і апошнім з яго выходзіў
Тэги:
цырк, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы