16:03 25 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.50
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Для таго, каб пабачыць пастаноўкі Вялікага тэатра оперы балеты, не абавязкова ехаць у Мінск. Артысты пастаянна гастралююць па буйных гарадах Беларусі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Так 8 лютага оперу "Viva la mama" змогуць пабачыць жыхары Гродна. І не дзівіцеся, што адбудзецца яна на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Хаця гродзенцаў гэтым і не здзівіш, яны ведаюць, што ўсе гастролі Вялікага тэатра оперы і балета праходзяць на гэтай сцэне, таму што "лялечны" абраны як філіял Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, як і іншыя пляцоўкі беларускіх гарадоў.

У Дварцы культуры ААТ "Нафтан"  оперу "Viva la mama" 26 лютага пабачаць навапалачане. А 23 сакавіка трупа Вялікага тэатра прывязе ў Дварэц культуры Магілёва знакамітае "Лебядзінае возера".

Сачыце за афішамі ў сваіх гарадах.

Тэги:
Гастролі, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета, Наваполацк, Гродна, Магілёў, Беларусь

Галоўныя тэмы