11:55 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3320

Амбасадар Велікабрытаніі ў Беларусі ў рамках культурнага мерапрыемства, прысвечанага перакладам з англійскай мовы на беларускую, прачытае верш айчыннага класіка.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 11 лютага ўсiх жадаючых на лiтаратурную імпрэзу "Падарожжа са словам", якая пройдзе ў межах штогадовай кнiжнай выставы.

Праграма мерапрыемства ўключае лiтаратурныя iмпрэзы, прысвечаныя перакладам з англійскай мовы на беларускую i наадварот.

Сярод запрошаных удзельнiкаў паэтка Вера Бурлак, вядомая перакладчыца Ганна Янкута, музыкi Пiт Паўлаў ды Алеся Шагун, а таксама Мiкiта Монiч i iншыя.

Як паведамілі ў музеі, госці прачытаюць пераклады вядомых твораў брытанскай i беларускай лiтаратуры ды зайграюць перакладзеныя песнi Depeche Mode i Metallica. Таксама верш Максiма Багдановiча прачытае спадарыня Фiёна Гiб — амбасадар яе Вялiкасцi ў Беларусi.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. М. Багдановiча 7а, у суботу 11 лютага а чацвёртай гадзiне. Уваход вольны.

По теме

Тэст: Багдановіч ці не?
Тэги:
Літаратура, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Фіёна Гіб, Максім Багдановіч, Вялікабрытанія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы