Музей Купалы запрашае на выставу фінскага мастака Ары Юхані Хар’ю

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей Я. Купалы у Мінску
Музей Я. Купалы у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава пазнаёміць з яркім і самабытным прадстаўніком сучаснага фінскага выяўленчага мастацтва, якое здаўна годна ўвайшло ў сусветны мастацкі кантэкст.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 9 лютага распачынае прэзентацыю персанальнай выставы фінскага мастака Ары Юхані Хар'ю.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску

Па словах арганізатараў, месца для эскпанавання выставы "Адлюстраванне" абрана адмыслова, бо аповяд аб кароткай вандроўцы Янкі Купалы ў Фінляндыю ў 1910 годзе — адзін з першых беларускіх нарысаў "З Фінляндыі" і цудоўны верш "Над Іматрай", натхнёны прыгажосцю і велічнасцю вадаспада на рацэ Вуоксе.

"Паэтычны аповед беларускага песняра аб вандроўцы па "Фіншчыне дзіўнай", якую ён ставіў у прыклад ашчаднага і паважнага стаўлення да роднай зямлі, яе гісторыі і культуры — гэта своеасаблівае адлюстраванне першых культурных кантактаў паміж беларускім і фінскім народамі", — лічаць у музеі.

Дарэчы, музей Купалы ў свой час паслужыў месцам прэзентацыі перакладу фінскага эпасу "Калевала" на беларускую мову.

Ары Юхані Хар'ю (1954) атрымаў мастацкую адукацыю ў Свабодным мастацкім інстытуце (Хельсінкі) і Мастацкім інстытуце Лімінка. Піша алеем, акварэллю, стварае графіку, кніжныя ілюстрацыі. Выставы праходзілі ў галерэях Фінляндыі, Расіі, Турцыі, Швецыі. Працы мастака захоўваюцца ў калекцыі Саюза графікаў горада Вааса (Фінляндыя), Мардоўскага рэспубліканскага музея выяўленчага мастацтва імя С. Д. Эрзі, прыватных зборах ЗША, Расіі, Швецыя, Іспаніі, Турцыі, Азербайджана і Фінляндыі.

Праект прымеркаваны да 100-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Фінляндыі і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Фінляндскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Месца правядзення выставы: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Пачатак 9 лютага 2017 года а 17-й гадзіне.

Наведаць выставу можна да 1 сакавіка 2017 года.

Стужка навiн
0