МІНСК, 8 лют — Sputnik. Гасцёўня Уладзіслава Галубка прапануе наведаць выставу ўнікальнай калекцыі антыкварных лялек рэстаўратара і калекцыянера Алы Тапарковай.
У межах праекта "Dolls forever" прадстаўлены не толькі лялькі ХІХ стагоддзя, але і мэбля для іх, усялякія антыкварныя аксэсуары, лялечныя сэрвізы ручной працы і парцалян.
Па словах арганізатараў, асноўнымі вытворцамі лялячнай індустрыі былі фабрыкі Германіі. На выставе будзе прадстаўлена больш за 60 антыкварных лялек, не лічачы знакамітых лялек-паловак і разнастайных аксэсуараў.
У межах выставы будуць экспанавацца маленькія нямецкія парцалянавыя лялечкі, так званыя Frozen Charlie, якія вырабляліся ў канцы ХIХ стагоддзя, каля 1870-1890 гадоў. Такія лялькі, полыя ўсярэдзіне, былі прызначаныя для купання.
Выстава пройдзе з 8 па 28 лютага.
Кошт квіткоў:
Поўны — 3 руб. 50 коп.
Студэнты — 2 руб. 80 коп.
Школьнікі — 2 руб. 10 коп.
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14.