06:01 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Рэпетыцыя аркестра

Белдзяржфілармонія: "Спачатку было слова"

© Фото: 2016 Magic Circle Entertainment
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1820

Супрацоўнікі Дзяржаўнай філармоніі да 500-годдзя беларускай Бібліі і кнігадрукавання падрыхтавалі канцэрт-прысвячэнне.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. "На пачатку было слова", так называецца канцерт-прысвячэнне М. Лютэру і Ф. Скарыне, які падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнай філармоніі да 500-годдзя беларускай Бібліі і кнігадрукавання, а таксама да 500-годдзя нямецкай і еўрапейскай рэфармацыі. 

Надрукаваныя старонкі Бібліі Францыска Скарыны
© Sputnik / Виктор Толочко

Дзяржаўны Камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамбль салістаў "Вытокі", камерны аркестр "CAPELLA ACADEMIA" выканае творы Яна Гуса, Марціна Лютэра, Себасцьяна Баха.

Аўтар праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў вельмі дасканала падбіраў творы, каб юбілейная праграма бала поўнай духоўнага спазнання і адкрыццяў для ўсіх слухачоў.

Напрыклад, Марцін Лютэр быў вельмі рознабаковым чалавекам. Адораны і музычна, ён сачыняў харалы і браў ужо папулярныя тады мелодыі для новых хрысціянскіх гімнаў. Яго тэзіс: "Не аддадзім аніводнай прыгожай мелодыі д'яблу!" Лютэраўскі харал "Цвярдыня наша — Вечны Бог" — адзін з самых славутых у гісторыі сусветнай музыкі.

Апрача геніяльнай музыкі, арганізатары заклалі ў канцэрт і яшчэ адно важнае зерне: мабыць таму і дасягнулі названыя геніяльныя аўтары вяршынь духа, праяўленых у шэдэўрах мастацтва, што ў аснове іх творчасці — на пачатку ўсяго было слова!

Канцэрт адбудзецца сёння, пачатак у 19 гадзін.

Тэги:
Белдзяржфілармонія, Аляксей Фралоў, Марцін Лютар, Францыск Скарына, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы