00:12 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Оскар - адна з самых прэстыжных кінаўзнагарод

Названы музыкі, якія выступяць падчас уручэння "Оскара"

© Sputnik Евгений Одиноков
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
210

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў назвала імёны музыкаў, якія выступяць на цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар" з кампазіцыямі, намінаванымі на ўзнагароду.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Падчас цырымоніі выступяць Джасцін Цімберлэйк з песняй Can`t Stop the Feeling з мультфільма "Тролі", Стынг з песняй The Empty Chair, якую напісаў у суаўтарстве з Джошуа Ральфам да фільма "Джым: Гісторыя Джэймса Фоўлі", паведамляе РІА "Новости".

Лін Мануэль Міранда разам з Ауліяй Кравалха выканае песню How Far I'll Go, напісаную для мультфільма "Маана". Яшчэ адзін музыка Джон Леджэнд выступіць з двума кампазіцыямі з фільма-мюзікла "Ла-Ла Лэнд", які прэтэндуе на "Оскар" у 14 катэгорыях — Audition і City of stars.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі "Оскар" адбудзецца ў Галівудзе 26 лютага.

Тэги:
"Оскар", Кінематограф