03:38 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
У бібліятэцы

"Прачытаў сам - падары іншаму": удзельнікам акцыі можа стаць кожны

© Sputnik/ Владимир Песня
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
420

Ці ведаеце вы, што 14 лютага – не толькі Дзень усіх закаханых, але і Сусветны дзень кнігадарэння.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. "Прачытаў сам — падары іншаму" — такую акцыю прапагандуюць усе гарадскія бібліятэкі Гродна.

Аргнаізатары заклікаюць дзяцей і дарослых дарыць кнігі адзін аднаму, сябрам і родным, прыносіць іх у бібліятэкі для тых, хто ў іх асабліва мае патрэбу. Удзельнікам акцыі можа стаць кожны, ды і не толькі ў горадзе Гродна.

Упершыню Дзень кнігадарэння адзначылі ў 2012 годзе, і з кожным годам геаграфія свята расце.

Галоўная ідэя свята — натхняць людзей па ўсім свеце дарыць дзецям і адзін аднаму добрыя кнігі і паказаць, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не губляе сваёй каштоўнасці нават у стагоддзе тэхналогій.

Тэги:
Кнігі, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы