17:27 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Мірскі замак

Мірскі замак для закаханых: экскурсія-квэст на працягу тыдня

© AP/ Sergei Grits
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
810

Калі вы думаеце, што ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя да Дня усіх закаханых, закончыліся, то памыляецеся. Завітайце ў Мірскі замак.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Музей "Замкавы комплекс "Мір" да Дня святога Валянціна для закаханых пар падрыхтаваў незвычайную экскурсію з элементамі квэста "Стрэлы Купідона", якая будзе доўжыцца з 15 па 19 лютага.  

Заключэнне шлюбу ў Мірскім замку
Заключэнне шлюбу ў Мірскім замку

Такая экскурсія па Паўночным корпусе будзе ўдвая прыемней, бо яе кошт памяншаецца роўна напалову, і закаханым спатрэбіцца набыць толькі адзін білет.

Тыя ж, хто яшчэ і правільна выканае ўсе заданні падчас правядзення квэсту, у канцы экскурсіі атрымаюць прыз.

Дарэчы, у Мірскім замку закаханым можна прыемна правесці не толькі адзін дзень, а нават вясельнае падарожжа, уключаючы саму цэрымонію заключэння шлюбу ў Партрэтнай зале замка, дзе маладых будзе суправаджаць Радзівіл "Пане Каханку".

Непасрэдна ў замку для наведвальнікаў і рэстаран з вытанчанымі стравамі, і атэль з камфортнымі нумарамі.

Тэги:
Дзень усіх закаханых, Мірскі замак, Мір
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы