03:40 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Тэатр юнага гледачаТЮЗ

"Тарас на Парнасе" ляціць у Гомель, а "Рамэа і Джульета" - у Мінск

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1811

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача і Гомельскі абласны драмтэатр правядуць у сакавіку абменныя гастролі.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Гастролі Беларускага тэатра юнага гледача пройдуць у Гомелі з 1 па 3 сакавіка, паведамляецца на сайце Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Мінскія артысты прадставяць гомельскай публіцы тры спектаклі: "Тарас на Парнасе", "Тэдзі" па п'есе Аляксандра Хромава і "Беларускія вадэвілі" паводле твораў "Міхалка" братоў Далецкіх і "Мікітаў лапаць" Міхася Чарота.

У гэтыя ж дні калектыў Гомельскага абласнога драмтэатра прадставіць сваё мастацтва мінскім гледачам. У гастрольным багажы — пастаноўка "Рамэа і Джульета", а таксама дзіцячыя спектаклі — "Пунсовенькая кветачка" і "Востраў скарбаў".

Гомельскі абласны драматычны тэатр працуе з 1954 года. За высокія паказчыкі ў рабоце ў 1999 годзе ён удастоены звання "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". У сваёй гастрольнай дзейнасці тэатр арыентаваны на Беларусь, Расію і Украіну. Яго спектаклі неаднаразова атрымлівалі Гран-пры і станавіліся лаўрэатамі на розных міжнародных фестивалях.

Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача мае больш чым паўвекавую гісторыю. Першы Тэатр юнага гледача адкрыты ў Мінску ў 1931 годзе і праіснаваў да ліпеня 1941 года. У 1956 годзе беларускі ТЮГ адкрыўся зноў. Маштабная рэканструкцыя, распачатая ў 2008 годзе, паспяхова завяршылася ў 2015-м, цалкам захаваўшы аблічча помніка архітэктуры, якім з'яўляецца будынак тэатра.

Тэги:
Гомельскі абласны драматычны тэатр, Тэатр юнага гледача (ТЮГ), Гомель, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы