00:14 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Партрэт В.К. Бялыніцкага-Бірулі работы З.Азгура

Выстава, прысвечаная Бялыніцкаму-Бірулі, адкрыецца ў Мінску

© Sputnik
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1820

У гэтым годзе спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння аднаго з самых выбітных беларускіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

МІНСК, 15 лют —Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі 17 лютага адкрывае выставу, прысвечанную 145 гадам з дня нараджэння мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

"На сённяшні дзень музей валодае самай вялікай у свеце калекцыяй яго твораў, якая паказвае ўсе перыяды творчасці: больш за 460 эцюдаў і скончаных карцін. На гэтай юбілейнай выставе хацелася паказаць тыя работы, якія экспанаваліся мала ці не экспанаваліся зусім", — распавялі ў музеі.

Спецыялісты прыходзяць да адзінага стаўлення ў пытанні, што Бялыніцкі-Біруля без перабольшання лепшы беларускі пейзажыст першай паловы ХХ стагоддзя.

Рэпрадукцыя карціны Вясной павеяла мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі
© Sputnik Владимир Вдовин
Рэпрадукцыя карціны "Вясной павеяла" мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі

"На выставе нават дасведчаны глядач адкрые для сябе "новага" Бялыніцкага-Бірулю", — спадзяюцца ў музеі.

Тэги:
Выстава карцін, мастацтва, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Бялыніцкі-Біруля, Мінск, Беларусь