17:27 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў “ПлаSтформа Мінск”

Адкрыты тэатральны форум ПлаSтформа пройдзе ў Мінску

© Фото: НЦСМ
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1520

Аматары тэатральнага мастацтва змогуць убачыць альтэрнатыўныя і незвычайныя пастаноўкі айчынных каманд, якія працуюць у розных жанрах, ад сучаснага танца да інтэрактыўнага пластычнага перформансу.

МІНСК, 15 лют —Sputnik. У Мінску 18-19 лютага пройдзе V Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск-2017".

Па словах арганізатараў, асаблівасцямі пятага форуму стануць камернасць фестывалю і наяўнасць работ выключна беларускіх калектываў. Глядач зможа ўбачыць эксперыментальныя пастаноўкі дзесятка айчынных каманд, якія працуюць у самых розных жанрах, ад сучаснага танца да інтэрактыўнага пластычнага перформансу.

Галоўным экспертам Форуму стане Рышард Каліноўскі — танцоўшчык, харэограф Цэнтра культуры г. Любліна, Польшча.

Усе спектаклі "ПлаSтформы" пройдуць на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Нагадаем, адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск" упершыню быў праведзены ў 2013 годзе. Яго ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр "InZhest", Мінск), Аляксандр Цебенькоў (танцтэатр "Галерэя", Гродна), Іна Асламова (група сучаснай харэаграфіі "Quadro", Гомель).

Тэги:
ПлаSтформа, Пластычны тэатр, тэатр, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы