17:28 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Летні амфітэатр - галоўная сцэна Міжнароднага фестывалю Славянскі базар у Віцебску.

Квіткі на "Славянскі базар" можна купіць з 17 лютага

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Квіткі на 11 канцэртаў паступяць у продаж на гэтым тыдні, аднак у першы час іх можна будзе набыць толькі ў Віцебску.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Арганізатары Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" абвясцілі, што квіткі паступяць у продаж 17 лютага, паведамляе тэлеканал АНТ.

Фестываль пройдзе з 11 па 19 ліпеня. Арганізатары ўжо вызначыліся з праграмай галоўных праектаў, якія пройдуць на сцэне Летняга амфітэатра, — іх 17, уключаючы сольныя і зборныя праграмы. Аднак не выключана, што іх можа быць і больш.

Рэалізацыя білетаў на фестывальныя праекты будзе праходзіць у тры этапы. З 17 лютага стартуе першы этап продажаў — у касах Віцебска. На гэтым этапе рэалізацыі можна будзе набыць квіткі на канцэрты адкрыцця і закрыцця, два дні фіналу Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", сольныя канцэрты Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Валерыя Меладзэ, Ягора Крыда, гуртоў "Рукі ўверх", "Сплін", сатырычнае шоу "Аднойчы ў Расіі". З 20 лютага квіткі на гэтыя 11 праграм можна будзе набыць не толькі ў касах Віцебска, але і праз білетных аператараў ва ўсім свеце.

Другі этап продажу квіткоў стартуе 17 сакавіка. З гэтага дня можна будзе набыць квіток на ўсе праграмы, якія пройдуць у Летнім амфітэатры. У трэці этап уключаны праекты на іншых пляцоўках форуму.

Дату пачатку фінальнага этапу продажаў арганізатары паведамяць дадаткова.

Што тычыцца кошту білетаў, яны цалкам даступныя і практычна не змяніліся ў параўнанні з мінулым годам. Сольнікі і зборнікі абыдуцца ў сярэднім у 20-40 рублёў.

З папярэдняй праграмай "Славянскага базару" можна азнаёміцца на сайце мерапрыемства.

Тэги:
Квіткі, Славянскі базар у Віцебску, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы