00:15 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Паэт Якуб Колас

Невядомы Якуб Колас: выдатна рыхтаваў наліўкі і саліў грыбы

© Sputnik Михаил Озерский
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2720

Да канца жыцця народны паэт даглядаў малады сад, які ўласнаручна пасадзіў у сваёй сядзібе, давяраў народным прыкметам, клапаціўся аб добрым ураджаі, праводзячы разнастайныя доследы.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. 15 лютага Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адкрыў новую стацыянарную выстаўку ў сядзібе Якуба Коласа ў гаспадарчай пабудове "Склеп" і выстаўку "Якуб Колас: вядомы і невядомы" з фондаў музея паэта.

Юбілейны год будзе адзначаны разнастайнымі мерапрыемствамі, якія не толькі бліжэй пазнаёмяць грамадскасць Беларусі з літаратурным геніем, але і дазволяць адкрыць для сябе Якуба Коласа з зусім іншага боку — як клапатлівага бацьку і дзядулю, надзейнага сябра, мудрага дарадцу, удумлівага крытыка, ветлівага і гасціннага гаспадара.

Такім простым, хатнім знакаміты пісьменнік прадстане на фотаздымках 1901-1956 гадоў, а асабістыя рэчы Якуба Коласа дапоўняць рэтраспектыву жыцця пісьменніка на выстаўцы "Якуб Колас: вядомы і невядомы".

Белорусские писатели (справа налево) : Михась Линьков, Якуб Колас, Кондрат Крапива и Павел Ковалев
© Sputnik В. Китас
Беларускія пісьменнікі (справа налева): Міхась Лынькоў, Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Павел Кавалёў

Ва ўспамінах сучаснікаў і блізкіх сяброў Якуб Колас заўсёды выглядае руплівым і дбайным гаспадаром, заўзятым грыбніком і рыбаловам. Да канца жыцця народны паэт сам даглядаў малады сад, які ўласнаручна пасадзіў у сваёй сядзібе, давяраў народным прыкметам, клапаціўся аб добрым ураджаі, праводзячы разнастайныя доследы.

Новая стацыянарная выстаўка "Склеп" у гаспадарчай пабудове ў сядзібе Якуба Коласа — рэканструкцыя гарадскога склепа сярэдзіны ХХ стагоддзя.

На экспазіцыі прадстаўлены лядоўня (першы халадзільнік без электрычнасці), просты цэбар, які, зрэшты, класік двойчы "зарыфмаваў". У падвальных нішах — сапраўдныя марынады, варэнне, наліўкі. Гэтую "амброзію боскую", так называў пясняр напой у трылогіі "На ростанях", Колас выдатна рыхтаваў.

Экспазіцыю суправадзілі рэцэптамі з папулярнай "Кнігі аб здаровай і смачнай ежы" (асобнік 50-х гадоў), разнастайнымі спосабы захоўвання садавіны і гародніны, а вясной турыстаў абяцаюць частаваь бярозавым сокам са Стаўбцоўшчыны, якая 135 год таму падарыла свету Песняра.

Тэги:
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Якуб Колас, Мінск, Беларусь