13:59 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі святкуе юбілей

© Фото: "Национальный академический концертный оркестр Беларуси"
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
913

За дырыжорскім пультам будзе нязменны мастацкі кіраўнік аркестра Міхаіл Фінберг.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга рыхтуецца адзначыць 30-годдзе.

І як адзначае маэстра, прыхільнікаў музыкі чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Прынамсі, заслужаны калектыў рыхтуе праграму ды 135-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа.

А ўжо зараз у Белдзяржфілармоніі распачаўся музычны праект "Шлягеры на ўсе часы". Адкрыўся ён праграмай, прысвечанай творчасці вядомага рок-музыкі Віктара Цоя. Са сцэны прагучалі легендарныя кампазіцыі ў новай аркестравай аранжыроўцы. 


Сёння ж, у дзень нараджэння Міхаіла Фінберга, наведвальнікаў філармоніі чакае канцэрт "Італія — Беларусь. Лепшае".

Музычныя вечары "Шлягеры на ўсе часы" працягнуцца да 23 лютага.

А на канале "Культура" сёння будзе паказаны спецыяльны выпуск праграмы "Камертон" з удзелам маэстра, а таксама паўторы канцэртаў аркестра-юбіляра.

Тэги:
Міхаіл Фінберг, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы