01:26 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дзіцёнак на свяце Масленіцы

Дзе адзначыць Масленіцу: агляд самых яркіх гулянняў

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2311

Акрамя традыцыйных бліноў і спальвання пудзіла зімы, на масленічных гуляннях прапануюць скаціцца на матрацах па бабслейнай трасе або пабіцца на падушках.

Пачаставацца блінамі ў гэтыя выходныя можна будзе практычна ў кожным раёне сталіцы. Святочныя гулянні пройдуць у суботу на пляцоўцы каля Палаца спорту, у парку імя Чалюскінцаў, 900-годдзя Мінска і Лошыцкім парку, а ў нядзелю — у парку Горкага.

Абяцаюць пачастункі, традыцыйныя забавы і весялосць. Для тых жа, хто шукае "Масленіцу шырэй", Sputnik гатовы падказаць некалькі адрасоў.

Naviband і Батлейка ў Азярцы

Хрэстаматыйная Масленіца — з падарожжам па днях масленічнага тыдня і спальваннем пудзіла зімы — пройдзе ў суботу ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. Абяцаюць "самую аўтэнтычную праграму для сапраўдных беларусаў".

Будуць і папулярныя, і ўнікальныя абрады — да прыкладу "Пахаванне дзеда" для катэгорыі 18+, "Наведванне бабкі-павітухі" і іншыя.

Настрой свята створаць Naviband, Vuraj і іншыя папулярныя групы. Для дзяцей будзе прадстаўленне ад народнага лялечнага тэатра "Батлейка".

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо; калі: у суботу з 12:00; кошт квітка: ад 6 рублёў для школьнікаў да 9 для дарослых.

Масленица в Озерце
© Sputnik / Виктор Толочко
Масленіца ў Азярцы

Цыганы з мядзведзем у Батанічным

Скамарохі, калядоўшчыкі, клоўны, а таксама шумныя цыганы з Цыганскага Тэатра "Gipsy Band") з мядзведзем (насамрэч, несапраўдным, а пераапранутым аніматарам) абяцаюць на Масленіцу ў суботу ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.

Бліны і гарачая каша ў якасці пачастункаў тут таксама будуць. Будуць і традыцыйныя забавы — у тым ліку магчымасць дацягнуцца да прызоў на "ледзяным слупе" і перацягванне каната. Самым адважным прапануюць накарміць адзін аднаго блінамі са смятанай з завязанымі вачыма.

Дзяцей будуць катаць верхам на конях, поні і на вясковых калёсах.

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі; калі: у суботу з 13:00; кошт квітка: 6 рублёў.

Гости с удовольствием водят хороводы на празднике Масленицы
© Sputnik / Виктор Толочко
Карагод на Масленіцу

На матрацах па бабслейнай трасе

Усе выходныя ў загарадным клубе "Фестывальны" таксама будуць смажыць бліны і скараць масленічны слуп.

Але, акрамя гэтага, абяцаюць бліскучае шоу з Мядзведзем ля вогнішча, вясёлыя карагоды і запальваючыя танцы, майстар-класы ад народных рамеснікаў, але галоўнае — скаціцца на матрацах з бабслейнай горкі.

Дзе: загарадны клуб "Фестывальны"; калі: у суботу і нядзелю з 12:00 да 17:00; кошт квітка: 15 рублёў для дарослых, дзеці да 12 гадоў бясплатна.

Еўрапейскія масленічныя забавы ў Суле

На "Каралеўскую масленiцу" запрашае ў суботу Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула". Тут гасцям, акрамя вядомых мясцовых забаваў, абяцаюць знаёмства з карнавальна-масленічнымі гульнямі з розных краін Еўропы.

Адкрые праграму маляўнічае тэатралізаванае прадстаўленне. Артысты ў гістарычных касцюмах прапануюць гледачам перанесціся ў XVI стагоддзе, а некаторым нават паўдзельнічаць у дзеі.

Какая же масленица без сжигания чучела зимы?
© Sputnik/ Сергей Лескеть
Якая ж Масленіца без спальвання пудзіла

Анансаваныя майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народным танцах і новы масленічны спектакль сульскай батлейкі пад назвай "Як пан Андрусь Масленка сустракаў".

Дзе: парк "Сула"; калі: у суботу з 12:00; кошт квітка: 10 рублёў для дарослых, 5 — для школьнікаў.

Кеды-скараходы ў Дудутках

Першай тысячы гасцей, якія прыедуць адзначыць Масленіцу ў "Дудуткі", абяцаюць бясплатны масленічны блінец. Гасцей тут чакаюць і ў суботу, і ў нядзелю.

Акрамя бліноў гасцям прапануюць паўдзельнічаць у "шляхецкіх забавах": пастраляць з лука, праверыць сілу, спрыт і поспех на масленічныя слупе. Сярод падарункаў на слупе абяцаюць, у тым ліку, кеды-скараходы.

Свята завершыцца спальваннем пудзіла Зімы і карагодам вакол вогнішча.

Дзе: музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"; калі: у суботу і нядзелю з 11:30; кошт білетаў: 15 рублёў для дарослых і 6 рублёў для дзяцей.

Масленичные гуляния - последняя возможность прокатиться на ватрушке и проститься с зимой
© Pixabay
Масленіца - апошняя магчымасць пракаціцца на ватрушцы

Баі "на пнях" у Камарова

Турнір па забіванні цвікоў, бітва падушкамі на бервяне, кіданне бервяна і баі на пнях прыкметна вылучаюць Масленіцу, якую ладзяць у загарадным комплексе "Камарова" у 4-х кіламетрах ад Мінска.

Тут таксама будуць і бліны, і жывая музыка, і трохі пераасэнсаваныя традыцыйныя конкурсы. Да прыкладу, канат будуць і перацягваць, і скакаць праз яго.

Акрамя таго, за асобную плату госці змогуць пастраляць з арбалетаў, палазіць па вяровачнаму гарадку, пакатацца на веламабілях, квадрацыклах і ватрушках.

Дзе: загарадны клуб "Камарова"; калі: у суботу з 12:00.

Тэги:
Масленіца, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы