09:17 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Выставачная зала Манеж у Маскве

Музей будучыні: ёсць магчымасць праявіць сябе

© Sputnik/ Сергей Пятаков
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
410

Прыём заявак на ўдзел у маскоўскім фестывалі "Інтэрмузей" прадоўжыцца да 24 сакавіка.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Міжнародны фестываль музеяў "Інтэрмузей", які пройдзе з 25 па 29 мая 2017 года ў Цэнтральнай выставачнай зале "Манеж" у Маскве аб'яўляе пачатак прыёму заявак, рэгістрацыя будзе доўжыцца да 24 сакавіка, паведамляе РІА "Новости".

У гэтым годзе фестываль аб'яднае музеі пад тэмай "Музей будучага: якім будзе музей для супрацоўнікаў і наведвальнікаў?"

Удзельнікі конкурсу змогуць падаць свае праекты ў такіх намінацыях, як "Лепшы навукова-даследчы музейны праект", "Лепшы праект у сферы музейнай адукацыі", "Лепшы праект у сферы інфармацыйных тэхналогій", "Лепшы праект, накіраваны на сацыяльнае ўзаемадзеянне".

У Мінкультуры ўдакладнілі, што музеі могуць падаць заяўкі на размяшчэнне ў адной або некалькіх намінацыях. Гран-пры фестывалю прысуджаецца за лепшы праект, які выйшаў у фінал любой з намінацый, прадэманстраваўшы найбольш інавацыйныя і эфектыўныя методыкі працы.

Фестываль "Інтэрмузей" аб'ядноўвае на адной пляцоўцы каля трохсот музеяў Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа. У рамках мерапрыемства — праграма для прафесіяналаў, мноства культурных падзей і майстар-класаў для наведвальнікаў. У мінулым годзе за чатыры дні працы форума яго наведала больш за 35 тысяч чалавек.

Упершыню фестываль прайшоў у 1999 годзе.

Тэги:
Міжнародны фестываль музеяў, Масква
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы