04:00 21 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.23
Выстава Пралескі адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве

Выстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве

© Photo: Пасольства Беларусі ў Расіі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2113

У экспазіцыі прадстаўлены работы двух беларускіх мастакоў - Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна.

МІНСК, 4 сак — Sputnik. 3 сакавіка ў павільёне "Рэспубліка Беларусь" на тэрыторыі ВДНГ адкрылася выстава "Пралескi" беларускіх мастакоў Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын.

Як адзначаюць у беларускім пасольстве, "разглядаючы творы Васіля Пяшкуна і Ганны Сілівончык, мы нібы падарожнічаем разам з мастакамі, зачароўваемся і дзівімся прыгажосцю і велічнасцю беларускай зямлі: яркімі фарбамі лугоў, празрыстай чысцінёй азёр, рытмам вялікіх гарадоў і павольным дыханнем невялікіх вёсачак".

Выстава Пралескі адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве
Выстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве

Ганна Сілівончык імкнецца да сюжэтнай карціны і часта звяртаецца ў сваёй творчасці да тэмы беларускага фальклору і этнаграфіі. Васіль Пяшкун у сваю чаргу мастак-рэаліст, які піша з натуры, дакументуя самыя яркія свае ўражанні і эмоцыі.

Творчасць аўтараў напоўнена філасофскай лірыкай і добрым гумарам, яно адкрывае перад намі свет дзіўных казак і цудаў, мудрых прыпавесцяў, мудрагелістых загадак.

Выстава будзе доўжыцца да 5 красавіка.

Тэги:
выстава, мастакі, Выяўленчае мастацтва, Пасольства Беларусі ў Расіі, Масква

Галоўныя тэмы