Фота

У Віцебску стартуе дабрачынны фотапраект, прысвечаны сям'і

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЦарква Уваскрасення Хрыстова і Ратуша Віцебска
Царква Уваскрасення Хрыстова і Ратуша Віцебска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны наведвальнік выставы можа набыць сертыфікат на фотаздымку ва ўдзельнікаў праекта са зніжкай 20%, і ўся сума будзе перакладзеная на рахунак Дома дзіцяці ў Віцебску.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. У Віцебску 7 сакавіка на пляцоўцы Арт-прастора адбудзецца адкрыццё выставы Віцебскіх фатографаў "Сямейныя каштоўнасці".

Аляксандр Салаўёў, Уладзімір Цярэнцьеў - Sputnik Беларусь
Віцебскія мастакі: адмысловая школа Юрыя Пэна, Шагала

Па словах арганізатараў, гэты фотапраект, прысвечаны шматграннаму свету сям'і. Кожны з нас успрымае слова "сям'я" па-свойму, але кожны ведае, што сям'я — гэта людзі, з якімі мы на ўсё жыццё, людзі, з якімі мы ствараем сваю гісторыю з яе каштоўнасцямі і традыцыямі.

Героі экспазіцыі — самыя звычайныя людзі, і кожны здымак мае сваю ўнікальную гісторыю. У рамках правядзення выставы будзе праходзіць дабрачынная акцыя "Дапаможам дзеткам з дому малюткі".

Кожны наведвальнік выставы можа набыць сертыфікат на фотаздымку ва ўдзельнікаў праекта са зніжкай 20%, і ўся сума будзе перакладзеная на рахунак Дома дзіцяці ў Віцебску.

Калі: 7 сакавіка ў 15:00.

Дзе: Арт-прастора, вул. Таўстога 7.

Стужка навiн
0