16:47 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Экспазіцыя Патаемны пакой, архіўнае фота

НЦСМ прэзентуе выставу Ганны Сілівончык "Тычынкі і песцікі"

© Фото: прадастаўлена арганізатарамі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1031

Выстава прадэманструе адкрыты эратызм. Смелую, на мяжы эпатажнага разбурэння табу, іронію над сацыяльнымі ролямі і абмежаваннямі.

МІНСК, 8 сак — Sputnik. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь 14 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы Ганны Сілівончык "Тычынкі і песцікі".

Па словах арганізатараў, у экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя палотны і арт-аб'екты. Рэпрадуктыўная сістэма раслін выступае вобразам-сімвалам, які аб'яднаў усе антрапаморфныя і зааморфныя матывы ў адзіны кругазварот самапрайгравання ўсяго жывога на зямлі.

"Свет раслін дэманструе дасканаласць ідэі жыцця і яе бясконцага аднаўлення: выдатныя, далікатныя і ўразлівыя, яны пры гэтым самадастатковыя і цягавітыя як ніякія іншыя арганізмы, яны ж забяспечваюць існаванне практычна ўсім насельнікам планеты, з'яўляючыся асновай большасці экасістэм", — так апісваюць сэнс выставы спецыялісты.

Выстава прадэманструе, адкрыты эратызм. Смелую, на мяжы эпатажнага разбурэння табу, іронію над сацыяльнымі ролямі і абмежаваннямі. І, вядома, пачуццёвы рамантызм душэўных перажыванняў.

Дзе: Нацыянальны цэнтры сучасных мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47).

Калі: 14 сакавіка ў 17:00, выстава працягнецца да 15 красавіка 2017 г.

Тэги:
выстава, жывапіс, НЦСМ, Ганна Сілівончык, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы