01:28 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Арт-пляцоўка ЦЭХ

У Мінску пройдзе выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў

© Photo: Арт-площадка ЦЭХ
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2931

Свае працы пакажуць Вольскі, Варашкевіч, Хаменка, Стыльскі, Такінданг, Жданава, Таболіч, Дземідзенка і Скрыпнічэнка.

МІНСК, 9 сак — Sputnik. Першая выстава прац беларускіх музыкаў "Музыка без межаў" пройдзе ў мінскай прасторы ЦЭХ з 9 па 19 сакавіка.

Па словах арганізатараў, падзея закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў.

Падчас выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча, гурта "Палац" Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак "Дай дарогу!" Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея "Скрыпы" Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt).

"Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Што натхняе беларускіх музыкаў у выяўленчым мастацтве, можна будзе пабачыць ў мінскай прасторы ЦЭХ", — заклікаюць арганізатары.

Адкрыццё адбудзецца 9 сакавіка ў 19:00 і будзе суправаджацца сустрэчай з мастакамі. Сама экспазіцыя будзе даступная да 19 сакавіка.

Уваход: 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выходныя.

Час працы выставы: 12:00-22:00.

Тэги:
выстава, мастацтва, ЦЭХ, Мінск

Галоўныя тэмы