04:28 27 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Ваенна-гістарычны фестываль Воінава поле, архіўнае фота

Рэканструктары эпохі вікінгаў збяруцца на фестывалі пад Гродна

© Sputnik Кирилл Каллиников
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1922

Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.

МІНСК, 18 мар — Sputnik. Фестываль рэканструктараў эпохі вікінгаў "Гарадзенскi бераг" пройдзе на тэрыторыі маёнтка "Каробчыцы" у Гродненскай вобласці з 19 па 21 траўня.

Паводле словаў арганізатараў, яны ставяць перад сабою мэту ўзнавіць побыт паходнага лагера вікінгаў.

Дадзены фестываль ладзіцца пад Гродна ўжо ў другі раз. Упершыню рэканструктары аднаўлялі лагер вікінгаў на тэрыторыі маёнтка ў кастрычніку 2016 года. Тады на фэст прыехала каля 20 рэканструктараў. Гэтым разам арганізатары чакаюць больш удзельнікаў.

"Месца для фестывалю ў нас характэрнае ў гістарычным плане. У мінулым годзе правялі пробны міні-фестываль, удзельнікам спадабалася. У гэтым годзе вырашылі таксама паспрабаваць. Рэканструктараў ранняга сярэднявечча ў нас мала, паспрабуем сабраць іх разам", — распавёў Hrodna.life арганізатар мерапрыемства Валянцін Сухаў.

Плануецца, што на фестывалі для наведвальнікаў будзе арганізавана культурна-забаўляльная праграма. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў кіданні дроцікаў, сякер, бярвення. Таксама для наведвальнікаў арганізуюць фотаздымкі з рэканструктарамi і пакажуць сярэднявечны лагер.

Чакаюцца на фестывалі і вялікія воінскія спаборніцтвы, масавыя бітвы, бітвы на мосце, парныя паядынкі.

У канцы фестывалю арганізатары абяцаюць вогненае шоу і канцэрт.

Тэги:
вікінгі, Гістарычная рэканструкцыя, Фестываль, Гродненская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы