01:13 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1912

На працягу тыдня будуць дэманстравацца дакументальныя фільмы з ЗША на англійскай мове з беларускімі субтытрамі.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Рэжысёры Ці Сі Джонстаўн і Джон Рэйс адкрыюць фестываль амерыканскага дакументальнага кіно "Незнаёмая Амерыка", які пройдзе з 3 па 7 красавіка ў сталічным кінатэатры "Піянер", паведамілі ў амерыканскай амбасадзе.

На працягу тыдня будуць дэманстравацца дакументальныя фільмы на англійскай мове з беларускімі субтытрамі. Пачатак сеансаў у 18:30. Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у дзень паказу з 12:00 у фае кінатэатра.

Ці Сі Джонстаўн, аўтар фільма "Падлеткавая прэса", які адкрывае фестываль, а таксама Джон Рэйс, вядомы рэжысёр і прадзюсер, прадставяць фільмы фестываля і адкажуць на пытанні гледачоў пасля сеансаў.

"Чакаецца, што размовы з амерыканскімі кінематаграфістамі, а таксама прадэманстраваныя ў фільмах гісторыі дадуць магчымасць беларускаму гледачу бліжэй пазнаёміцца са Злучанымі Штатамі Амерыкі і лепш зразумець гэтую краіну", — распавялі арганізатары.

Фестываль арганізаваны сумесна амбасадай ЗША ў Беларусі і ўнітарным прадпрыемствам "Кінавідэапракат". Дадзенае мерапрыемства праводзіцца у Мінску ўжо шосты раз і нязменна праходзіць з аншлагам. 

Тэги:
Дакументальнае кіно, кінафестываль, "Кінавідэапракат", Амбасада ЗША, Мінск

Галоўныя тэмы