01:59 25 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.37
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
32660

Па выніках чатырохтыднёвага глядацкага галасавання на выставе "Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч" вызначыўся фаварыт - пейзаж "Зімовая раніца" Сяргея Трухана.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Першая персанальная выстава Сяргея Трухана — пераможцы галасавання гледачоў праекта "Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч" у "Доме карцін" — адбудзецца з 6 па 16 красавіка.

"Па выніках чатырохтыднёвага глядацкага галасавання на выставе "Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч" вызначыўся фаварыт — пейзаж "Зімовая раніца" Сяргея Трухана. Менавіта гэтая карціна сярод больш за 600 іншых работ прыцягнула максімальную ўвагу гледачоў і менавіта творчасць гэтага мастака пажадалі ўбачыць гледачы прадстаўленым у персанальнай рэтраспектыўнай выставе", — паведамілі арганізатары.

Выстава
© Sputnik / Артем Бордовский, Елена Васильева

Як і большасць удзельнікаў праекту, Сяргей не мае прафесійнай мастацкай адукацыі і па праву называе сябе мастаком-самавукам. Ён вырас на рэпрадукцыях Шышкіна і Саўрасава, першыя досведы з фарбай ставіў з суседам — настаўнікам працы і малявання, які на сяброўскія пікнікі браў эцюднік і пісаў эцюды. У старэйшых класах у часы павальнага захаплення замежнай музыкай, калі дастаць пласцінку або постэр было не простай, Сяргей пачаў маляваць плакаты алоўкам. У войску навыкі малявання таксама спатрэбіліся — прапрацаваў афарміцелем у клубе ўвесь тэрмін службы. Пасля войска Сяргей сваё захапленне не кінуў і ў вольны час пісаў копіі рускіх пейзажыстаў Шышкіна, Васільева, Левітана.

На стыль Сяргея паўплывала творчасць і настаўніцтва мастака-пейзажыста Аляксандр Ігнацьева, а таксама работы бельгійскага анімалісты Карла Брендерса. Свабодны доступ у інтэрнэт пашырыў магчымасці самаадукацыі: адкрыццём для мастака стаў сучасны амерыканскі жывапіс і яго пышная каларыстыка, многае Сяргей запазычыў у Рычарда Шміда. Вядома, самаадукацыя не можа абысціся без кантакту з арыгіналамі, так Сяргей вывучыў мастацкія калекцыі музеяў Масквы і Санкт-Пецярбурга, пры першай магчымасці адправіўся ў Луўр, Версаль, музей Пікаса і Арсэ.

Дзе: Мастацкая галерэя "Дом карцін" г. Мінск пр. Пераможцаў 89/3.

Калі: 6 — 16 красавіка, чацвер-нядзеля з 12:00 да 21:00.

Кошт: Поўны квіток — 5 руб.

Студэнцкі, пенсійны, школьны — 3 руб.

Бясплатна — дзеці да 7 гадоў у суправаджэнні дарослых, наведвальнікі з інваліднасцю.

Тэги:
выстава, жывапіс, Мінск

Галоўныя тэмы