10:48 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Тэатральная сцэна

У Парыжы пакажуць беларускі спектакль "13 Гузік Напалеона"

© Pixabay
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Арыгінальная пастаноўка будзе суправаджацца французскімі субтытрамі.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. "Мінскі тэатр-студыя кінаакцёра" прадставіць у Парыжы 6 красавіка камедыю "13 Гузік Напалеона" беларускага драматурга Сяргея Гіргеля, паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Па словах арганізатараў, пастаноўка будзе суправаджацца французскімі субтытрамі.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля — кіраўнік "Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры" Таццяна Траяновіч (стваральнік такіх спектакляў, як "Нумар 13", "Сродак Макропуласа", "Як выходзяць у людзі…").

У спектаклі ўдзельнічаюць вядучыя акцёры тэатра:

Вера Палякова, Юрый Баранаў, Арцём Давідовіч, Алена Гіронак.

У ролі Персіка — Станислаў Савосцін.

Паказ спектакля арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і беларуска-французскай асацыяцыі "Заўтра вясна".

Дзе: зала "Расіні" мэрыі 9 акругі Парыжа.

Калі: 6 красавіка ў 20:00.

Тэги:
спектакль, Мінскі тэатр-студыя кінаакцёра, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Парыж

Галоўныя тэмы