У Мінску пакажуць оперу ў піжаме

Падпісацца
Прэм'ера камедыйнага спектакля "Опера ў піжаме" адбудзецца пры ўдзеле сімфанічнага аркестра.

МІНСК, 29 сак — Sputnik. У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў 1 красавіка адбудзецца прэм'ера камедыйнага спектакля "Опера ў піжаме" пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча.

Таблічка з падводнай лодкі К-19 - Sputnik Беларусь
Рускі тэатр у Мінску рыхтуе пастаноўку, прысвечаную падлодцы К-19

Паказ спектакля прымеркаваны да Сусветнага Дня смеху. Арганізатарам гэтай незвычайнай падзеі выступіў Музычны Дом "Класіка".

Па словах дырэктара творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрыя Паўлава, "Опера ў піжаме" з'яўляецца эксперыментальным міксам двух жанраў: камедыі палажэнняў і оперы-пасціча. Можна сказаць, што гэта своеасаблівы оперны мюзікл".

Аўтарамі "піжамнай" камедыі з'яўляюцца Эдуард Мартынюк, вядомы публіцы ў першую чаргу як вядучы саліст Вялікага тэатра Беларусі, і Марыя Ісаева, знаёмая гледачам па пастаноўцы "Музычнай дуэлі Павароці і Сінатры".

Директор Республиканского театра белорусской драматургии Владимир Карачевский - Sputnik Беларусь
Радыё
Бум у тэатральным жыцці Беларусі — міф ці рэальнасць?

Музычная частка спектакля складаецца з арый і дуэтаў самых вядомых і любімых сусветных опер: "Кармэн" Ж. Бізэ, "Пікавая дама" і "Яўген Анегін " П. Чайкоўскага, "Дон Жуан" і "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта, "Травіята" Дж.Вердзі, "Князь Ігар" А. Барадзіна і "Лакме" Л. Дэліба.

Адзначым таксама, што арганізатары падрыхтавалі сюрпрызы для гледачоў у зале, кожны з якіх атрымае прыемныя бонусы ад беларускага вытворцы адзення. А тыя смельчакі, якія не пабаяцца прыйсці на спектакль не ў вячэрнім строі, а ў піжаме, атрымаюць спецыяльны прыз ад турыстычнага аператара.

Дзе: Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў.

Калі: 1 красавіка ў 20:00.

Стужка навiн
0