МІНСК, 31 сак — Sputnik. На тэрыторыі Парка-музея Інтэрактыўнай Гісторыі "Сула" 20-21 мая пройдзе фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Бітва Чатырох эпох".
Паводле словаў арганізатараў, фэст прысвечаны чатыром значным гістарычным эпохам Беларусі і воінам гэтых эпох: вікінгам, рыцарам ВКЛ, шляхце і беларускім уланам эпохі Напалеона.
Удзельнікі гістарычнай рэканструкцыі разаб'юць свае лагеры на тэрыторыі турыстычнага комплексу.
"У кожным з іх будуць праходзіць турніры, інсцэніроўкі, выступы музыкаў, танцораў і многае іншае. Акрамя гэтага, будзе працаваць і галоўная пляцоўка, дзе пройдуць асноўныя падзеі мультыфестываля, якія будуць пераносіць гасцей то ў адну, то ў іншую эпоху. Гэта "Круг Одзіна", штурм замка, штурм гарадзішча, батальныя сцэны, турніры і іншыя відовішча", — распавялі ў парку Сула.
На фэсце таксама будзе магчымасць наведаць і вялікі горад майстроў-рамеснікаў, дзе акрамя продажу сувеніраў і вырабаў сярэднявечных майстроў, можна будзе пазнаёміцца з працай рамесных майстэрняў падчас розных майстар-класаў: кавальскіх, зброевых, ганчарных, гарбарных і па апрацоўцы каменя.
У гэтым годзе пад час выступленняў музыкаў і танцораў чатырох эпох, вулічных тэатраў і факіраў можна будзе наведаць інтэрактыўныя зоны.
Спецыяльна для наведвальнікаў будуць працаваць: лучны і арбалетныя ціры, фехтавальны панадворак, дзе можна навучыцца кідаць дзіду, прайсці паласу перашкод і, канешне, карчма.
Таксама ўсе ахвотныя змогуць уступіць у рыцарскі атрад ці полк часоў 1812 года і прайсці вайсковую падрыхтоўку, адпаведную эпосе.