13:42 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3030

Сямігадзінны марафон вулічнай музыкі Karol Jan Open Air адбудзецца 8 красавіка – на адкрытай пляцоўцы выступяць 15 лепшых стрыт-бэндаў краіны.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. На фестывалі будуць працаваць адразу тры сцэны, дзе можна будез пачуць класічныя інструменты і песні легендарных "Песняроў" у выкананні лепшых беларускіх кавер-бэндаў, хэдлайнерамі фестывалю стануць Akute.

Праграма фестывалю будзе падзелена на дзве часткі — дзённую, ці Blonde party (15:00-20:00), і вячэрнюю — Dunkel party (20:00-22:00). У межах дзённай часткі фестывалю гасцям прапануюць паслухаць кавер-бэнды, паўдзельнічаць у стрыт-караоке і паслухаць музыку самых розных напрамкаў у выкананні цымбалістаў, віяланчалістаў, піяністаў. Напрыканцы гасцям фестывалю будзе прапанавана прагаласаваць за лепшы вулічны гурт, пераможца атрымае магчымасць зняць арыгінальнае відэа — сапраўдны стрыт-кліп.

Вячэрняя частка будзе складацца з канцэрту пад адкрытым небам і лепшых музычных сэтаў ад найпапулярнейшых бараў Зыбіцкай. Увечары таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лепшага стрыт-музыкі краіны.

Зараз працягваецца прыём заявак на ўдзел у фестывалі. Для таго, каб стаць удзельнікам, трэба:

1. Даслаць заяўку на ўдзел не пазней за 6 красавіка на адрас karoljan.openair@alivaria.by. У ліце павінна змяшчацца інфармацыя пра вас ці ваш гурт (фота гурта, колькасць удзельнікаў, музычны кірунак, у якім вы граеце).

2. Дадаць да ліста праграму, з якой вы мусілі б выступіць на Karol Jan Open Air.

Фестываль Karol Jan Open Air адбудзецца 8 красавіка ў Верхнім горадзе (вул. Зыбіцкая); пачатак а 15-й гадзіне.

Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Музычны конкурс, Музыка, Akute, Беларусь

Галоўныя тэмы