19:20 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда

Выстава "Напалеон Орда. Падарожнікі замалёўкі" адкрыецца ў Ашмянах

© Sputnik
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2030

Выстава прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння мастака, педагога, кампазітара Напалеона Орды.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. К. Багушэвіча 6 красавіка адкрыецца выстава "Напалеон Орда. Падарожнікі замалёўкі", паведамілі ў музеі.

У гэты ж дзень гасцей запросяць на краязнаўчую панараму "Дух часу і раскошы". Мерапрыемства прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння мастака, педагога, кампазітара Напалеона Орды.

Удзельнікі краязнаўчай панарамы пазнаёмяцца з асноўнымі вехамі яго жыцця і творчасці, у якой вялікае месца занялі малюнкі з выявамі помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі.

Нагадаем, Напалеон Орда ўвайшоў у гісторыю як майстар архітэктурнага краявіду. Сучасныя турыстычныя кампаніі Еўропы выкарыстоўваюць гравюры Напалеона Орды ў сваіх рэкламных буклетах. Яго замалёўкі сталі каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Уявіць сябе, як выглядалі некаторыя ўжо няісныя беларускія маёнткі, сення можна толькі па малюнках Напалеона Орды.

Менавіта на іх сёння можна ўбачыць, як выглядалі ў XIX стагоддзі Віленскі ўніверсітэт, Свіслацкая гімназія, Бернардынскі манастыр у Віцебску, дзясяткі фальваркаў і сядзібаў дробнага дваранства. У сучаснасці ў цэнтры Парыжа ў гонар Напалеона Орды ўсталявана памятная дошка. У Варацэвічах створаны музей і дзейнічае мастацкя галерэя. Імем Напалеона Орды названая вуліца ў Мінску. Да дэнамінацыі на статысячнай купюры можна было ўбачыць адну з самых вядомых гравюр Напалеона Орды "Нясвіжскі замак".

Тэги:
гісторыя, мастацтва, Жыццё знакамітых людзей, Напалеон Орда, Ашмяны

Галоўныя тэмы