Фота

Праект "Сула. Непарыўнае" атрымаў працяг

© Sputnik / Виктор ТолочкоФотавыстава "Сула. Непарыўнае", архіўнае фота
Фотавыстава Сула. Непарыўнае, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава "Сула. Непарыўнае – 2" з’яўляецца лагічным працягам арт–праекта, які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 21 красавіка ўрачыста адкрывае выстаўку фотамастака Марыны Бацюковай "Сула. Непарыўнае — 2".

Фотавыстава Сула. Непарыўнае - Sputnik Беларусь
Фота
"Сула. Непарыўнае": Мінск даведаўся таямніцу пахавання стралы

Як паведамілі ў музеі, наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы". Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву "Страла" і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.

Аўтарам праекту з'яўляецца Марына Бацюкова — спецыяліст у галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі.

У сваёй новай працы Марына Бацюкова даследуе жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас унікальнага вяснавога свята — абраду "Пахаванне стралы (сулы)".

Фотавыстава Сула. Непарыўнае - Sputnik Беларусь
Старажытны абрад "Сула" ажывіў гарадскую прастору

Спецыялісты распавялі, што гэты абрад звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі — маланкі-стралы. Ён мае глыбокія архаічныя карані, жыхары вёсак і самі не ўзгадваюць, з чаго ўсё пачалося. Але традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жанчыны прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, збіраюцца разам і ідуць працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя ("стрэльныя") песні. Яны рухаюцца да жыта, дзе закопваюць у зямлі "Сулу", тым самым хаваючы цёмную сілу разбурэння, магічным вобразам пераўтвараючы яе ў дабро, багацце і поспех. Пасля гэтага ладзяць вясёлыя карагоды, працягваюць спевы, танчаць.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы" ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, зав. Музычны, 5.

Калі: 21 красавіка а 16-й гадзіне.

Стужка навiн
0