05:30 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.45
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Інклюзіўны спартыўны клуб "Крылы Анёлаў" запрашае сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, далучыцца да трэніровак і прабежак, якія цяпер будуць праходзіць у Лошыцкім парку.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Інклюзіўны спартыўны клуб "Крылы Анёлаў", вядомы сумеснымі прабежкамі з дзецьмі-інвалідамі, мяняе дыслакацыю — з мая трэніроўкі клуба будуць праходзіць у Лошыцкім парку Мінска. Перш удзельнікі клуба трэніраваліся ў лёгкаатлетычным манежы Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.

Клуб "Крылы анёлаў" аб'ядноўвае 25 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (ДЦП, аўтызм), а таксама аматараў бегу, якія выступаюць у ролі спартыўных валанцёраў, і будучых спецыялістаў у галіне лячэбнай і адаптыўнай фізічнай культуры — студэнтаў БДУФК.

Заняткі пабудаваны такім чынам, каб бацькі маглі паклапаціцца пра сваё здароўе, пакуль валанцёры арганізуюць заняткі з дзецьмі.

"Каб патрапіць на трэніроўку, сям'і з асаблівым дзіцем дастаткова знайсці ў Facebook суполку "Спортклуб "Крылы Анёлаў", азнаёміцца з правіламі і запісацца на зручны для іх дзень. Усе заняткі бясплатныя", — распавяла кіраўнік клуба, мама падлетка з аўтызмам Ірына Дзяргач.

Участники спортклуба Крылья ангелов приглашают всех желающих присоединиться к тренировкам команды в Лошицком парке
Удзельнікі "Крылаў" на прабежцы ў парку

Раней удзельнікі клуба трэніраваліся ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы, там жа захоўвалі калыскі, у якіх займаюцца спортам дзеці з цяжкімі формамі ДЦП. Але жадаючых займацца з "Крыламі" аказалася вельмі шмат, і вырашана было перанесці трэніроўкі на свежае паветра.

"Спортклуб "Крылы Анёлаў", які аб'яднаў спачатку некалькі сем'яў, вырас у сацыяльна значны праект, накіраваны на развіццё інклюзіўнага спорту і пераадоленне сацыяльнай ізаляцыі. Мы апынуліся патрэбныя не толькі асаблівым сем'ям, але і звычайным, далёкім ад праблем інваліднасці: многія бацькі хочуць займацца спортам разам са сваімі дзецьмі", — распавёў дырэктар установы "Каманда "Крылы Анёлаў" Дзмітрый Цімашкоў.

Каманда Крылаў запрашае ўсіх, хто падзяляе іх каштоўнасці, далучыцца да трэніровак, а таксама стаць удзельнікамі дабрачынных прабегаў, зарэгістравацца на якія можна будзе на сайце праекта.

Тэги:
Легкаатлетычны крос, Стыль жыцця, Спорт, Беларусь

Галоўныя тэмы