02:49 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Дэнзэл Вашынгтон у Кнізе Ілая загаварыў на беларускай мове

Дэнзел Вашынгтон у "Кнізе Ілая" загаварыў на беларускай мове

© AFP/ TIZIANA FABI
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4651

Галоўныя ролі ў фільме "Кніга Ілая" выканалі Дэнзел Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. "Беларускія ўік-энды" прапаноўваюць паглядзець на беларускай мове постапакаліптычны баевік "Кніга Ілая".

Пад час прагляду Таямніцы Келза
© Фото: арганізатараў "Беларускіх уікэндаў"

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Дэнзел Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс.

Згодна з сюжэтам, сусвет перажыў атамную вайну і выглядае як вялікая спаленая сонцам пустыня. Людзі да смерці б'юцца за рэчы, якія раней лічыліся смеццем. Вада — найвялікшая каштоўнасць. Большасць людзей не ўмее чытаць, цывілізацыя вярнулася да амаль прымітыўнага стану. Галоўны герой — Ілай — памятае час да вайны, калі ўсё было інакш. Ён нясе кнігу, што мае сілу выправіць усё гэта.

Дзякуючы зорнаму акцёрскаму складу, вялікаму бюджэту ($80 млн) і ўнікальнай атмасферы, створанай у фільме, стужка атрымала прызнанне сярод знаўцаў фільмаў жанру постапакаліпсіс.

На беларускую мову фільм агучылі вядомыя акторы: Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў.

Дзе: кінатэатр "Масква".

Калі: 28-30 красавіка, 19:00.

Тэги:
кіно, Беларуская мова, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы