21:02 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
4740

Мэтай фестывалю арганізатары ставяць акунанне гледачоў у атмасферу заходняеўрапейскага і беларускага Сярэднявечча і знаёмства з гісторыяй.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту сумесна з клубам гістарычнай рэканструкцыі "Гівойт" зладзяць вялікі двухдзённы сярэднявечны фестываль "Эпоха рыцарства", які адбудзецца ў Мінскім раёне 27 і 28 мая.

Наведвальнікаў мерапрыемства чакае гістарычная рэканструкцыя турніраў і рыцарскіх спаборніцтваў, сярэднявечнай музыкі і танцаў, паходнага побыту.

Хэдлайнерам музычнай часткі праграмы выступіць гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса".

"У праграме фестывалю — відовішчныя паядынкі рыцараў у даспехах, масавыя баі пешых рыцараў, турнір конных рыцараў, турнір сярэднявечных лучнікаў, кірмаш рамеснікаў, выступленні музычных гуртоў, вулічнага тэатра, тэатраў сярэднявечнага танца, экскурсіі па музею, катанне на конях і анімацыі для дзяцей — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Праграма фестывалю:

27 мая

  • 12:00 — 12:30 — урачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў;
  • 12:30 — 12:50 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 12:50 — 13:20 — выступленне сярэднявечных музыкаў;
  • 13:20 — 18:30 — турнір лучнікаў;
  • 13:40 — 15:00 — турнір пешых рыцараў;
  • 15:00 — 15:20 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 15:20 — 15:50 — фінал пешага рыцарскага турніру;
  • 15:50 — 16:10 — выступленне сярэднявечных музыкаў;
  • 16:10 — 17:00 — масавыя баі рыцараў;
  • 17:00 — 17:20 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 17:20 — 18:10 — коннае шоу, баі рыцараў на конях;
  • 18:10 — 18:30 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 18:40 — 19:00 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў;
  • 19:00 — 22:00 — канцэрт сярэднявечнай музыкі, выступленне гурта "Стары Ольса";
  • 22:00 — 23:00 — сярэднявечная дыскатэка.

28 мая

  • 11:00 — 11:10 — адкрыццё другога фестывальнага дня;
  • 11:10 — 11:30 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 11:30 — 12:10 — рэканструкцыя сярэднявечнага бітвы "Штурм умацаванняў";
  • 12:10 — 13:10 — турніры 5х5;
  • 13:10 — 13:30 — выступленне сярэднявечных танцораў;
  • 13:30 — 14:00 — турнір алебардыстаў;
  • 14:00 — 15:30 — "deathmatch" ад лучнікаў;
  • 15:00 — 16:30 — канцэрт сярэднявечнай музыкі;
  • 16:30 — 17:00 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў;
  • 17:00 — 17:30 — закрыццё фестывалю.

На працягу двух дзён на фестывальнай пляцоўцы будуць працаваць кірмашы і анімацыйныя зоны для дзяцей і дарослых, а 27 мая — яшчэ і выстава рыцарскіх даспехаў.

Фестываль "Эпоха рыцарства" пройдзе 27-28 мая ў Музеі народнай архітэкруры і побыту (Мінскі раён, в. Азярцо, 4 км ад МКАД); пачатак 27 мая а 12-й гадзіне. Кошты квіткоў: для дарослых — 15 рублёў, для школьнікаў — 8 рубёў; сямейны квіток (два дарослых і два дзіцяці) — 36 рубёў, для дзяцей да 5 гадоў — уваход вольны. 

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)

По теме

Беларусь эпохі Сярэднявечча
Тэги:
Рыцарскі фэст, Рыцарскі турнір, Фестываль, Стыль жыцця і адпачынак, Мінскі раён, Беларусь

Галоўныя тэмы