18:26 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Палац заклікае ўсіх, хто плануе наведаць "Ноч музеяў" у Нясвіжы, уключыць у сваё адзенне элементы вопраткі, аксэсуары, галаўныя ўборы 1920-1930-х гадоў.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. "Ноч музеяў" — 2017 пройдзе ў Нясвіжскім Палацы Радзівілаў 13 мая, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

Па словах арганізатараў мерапрыемства, вялікі вячэрні "Праменад па Нясвіжы ў стылі 20-30-х гг. ХХ ст. — KINEMO, ASTROFIZYKA, JAZZ", дазволіць акунуцца ў атмасферу міжваеннага жыцця, дазнацца, што ўяўляў сабою Нясвіжскі палац таго часу, як выглядалі беларускія гарады і мястэчкі, што хвалявала іх жыхароў.

"Вы пабываеце ў такіх месцах, куды не водзяць звычайныя экскурсіі ў звычайныя дні. Зачыненыя дзверы палацавых пакояў будуць перад Вамі гасцінна расчынены. І толькі ў гэту ноч Вас будуць сустракаць гаспадары Нясвіжскага Палаца — Альбрэхт Антоній Радзівіл і яго дачка Эльжбета", — рапсавялі ў прэс-службе.

Святочную атмасферу вечара таксама будзе ставараць гурт Дзіксілэнд JuicyJazz, які выканае амерыканскую i заходнееўрапейскую музыку. А спецыяльныя госці свята — Школа амерыканскіх танцаў "KACHELI" — пакажуць, як правільна таньчыць swing, jazz, blues, а таксама правядуць майстар-класы і навучаць заморскім танцам гасцей Праменада.

Нясвіжскі палац гэтым разам прапануе наведвальнікам паглядзець ва ўнутраным дворыку праграму з залатога фонда нямога кінематографа з удзелам вялікіх комікаў — Чарлі Чапліна, Бастэра Кітана і Гаральда Ллойда. Усе стужкі будуць суправаджацца жывой музыкай у выкананні сапраўднага піяніста-тапёра.

"Тэматыка і стыль "Ночы музеяў" у Нясвіжы сёлета цесна звязаная з 20-30-мі гадамі мінулага стагоддзя яшчэ і таму, што ў палацавым комплексе адкрываецца вялікая выстава, прысвечаная тым часам. 13 мая можна стаць першымі наведвальнікамі гэтай выставы і напоўніцу заглыбіцца ў побыт жыхароў Заходняй Беларусі міжваеннай пары", — патлумачылі ў музеі.

Палац заклікае ўсіх, хто плануе наведаць "Ноч музеяў" у Нясвіжы, уключыць у сваё адзенне элементы вопраткі, аксэсуары, галаўныя ўборы 1920-1930-х гадоў.

Па заканчэнні свята будзе аб'яўлены конкурс відэаролікаў — "Мой Праменад па Нясвіжскім палацы". Пасля конкурса аўтары трох найцікавейшых ролікаў атрымаюць падарункі. Вызначаць пераможцаў будзуць на афіцыйнай старонцы Палаца Радзівілаў. Даслаць сваё відэа можна на электронную скрыню: niasvizh.pramenad@gmail.com

Дзе: Музей-запаведнік "Нясвіж".

Калі: 13 мая, 19:00 — 22:30.

Кошт квіткоў: 16 руб. для дарослых, 12 руб. для дзяцей і студэнтаў.

Тэги:
турызм, Турызм і адпачынак, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Нясвіж

Галоўныя тэмы