22:57 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)
5520

Выданне кнігі "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам "Мастацкая літаратура" 3 мая прэзентуе кнігу "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка".

Як паведамілі ў Нацыянальнай бібліятэцы, выданне ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння жыццёвага шляху і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка Францыска Скарыны. Іх аўтарамі з'яўляюцца вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, журналісты (М. Гарэцкі, У. Караткевіч, А. Адамовіч, А. Бутэвіч, Я. Неміроўскі, У. Пічэта і інш.).

"Сабраныя разам, гэтыя нарысы ствараюць цэласны, багаты і шматгранны вобраз першадрукара, адлюстроўваюць веліч і значнасць яго справы. У залежнасці ад зместу твораў яны прадстаўлены ў структуры чатырох раздзелаў — "Дзеі Скарыны", "Слова Скарыны", "Слава Скарыны" і "Сусвет Скарыны", — падкрэслілі спецыялісты.

Выданне адрасавана шырокай чытацкай аўдыторыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, яе культурнай спадчынай, традыцыямі кнігадрукавання і асветы.

Складальнікам кнігі выступіў Алесь Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (39)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
гісторыя, кніга, Жыццё знакамітых людзей, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Алесь Суша, Францыск Скарына, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы