18:40 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Лявон Вольскі ў пракце Народны альбом

"Народны альбом" завітае на "Шаблі"

© Фото : Прадастаўлена арганізатарамі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
4310

Сёлета фестываль прысвечаны светлай памяці Ганны Вольскай, якой не стала ў 2016-м.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Культавы "Народны альбом" прадставяць на фестывалі "Шаблі" — хутар у Валожынскім раёне на адзін вечар пераўтворыцца ў заходнебеларускае мястэчка 30-х гадоў, распавялі арганізатары мерапрыемства.

15 ліпеня атмасферу "Вольнага Паветра" будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл "Народны альбом" з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Арганізатары таксама абяцаюць сюрпрызы наведвальнікам.

"Наш традыцыйны фестываль новага этна "Вольнае Паветра" пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне "Народнага альбома" ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля?" — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Яны таксама адзначылі, што "Народны альбом" — гэта частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. "Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне "Вольнаму Паветру".

Фестываль "Вольнае Паветра" пройдзе 15 ліпеня, пачатак а 18-й гадзіне, кошт квіткоў ад 30 рублёў, уваход для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў — вольны.

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
Тэги:
"Народны альбом", Фестываль, Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы