14:23 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Режиссер и драматург Евгений Гришковец выступает на открытом вечере

Выхадныя ў Мінску: што наведаць 13 і 14 мая

© Sputnik/ Алексей Филиппов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Грышкавец у Горкаўскім тэатры, разнастайныя смачнасці на Vulitsa Ezha, грандыёзны велакарнавал, модныя паказы і іншыя спосабы нясумна правесці святочныя выхадныя – у аглядзе культурных падзеяў Sputnik.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Падобна на тое, што дачакаліся — сіноптыкі абяцаюць у будучыя выхадныя цёплае без істотных ападкаў надвор'е. Гэта значыць, можна, нарэшце, адкрываць дачна-шашлычныя сезоны.

А можна застацца ў горадзе і таксама з карысцю правесці час. Sputnik абраў найбольш цікавыя варыянты культурнага вольнага часу.

"Прэч"

У кінапракат выйшла дэбютная карціна амерыканскага коміка Джордана Піла "Прэч". Зборы і кінакрытыкі кажуць, што фільм годны. Зняты ў жанры сатырычнага хорару. Гісторыя пачынаецца з таго, што малады фатограф з Нью-Ёрка прыходзіць знаёміцца з бацькамі дзяўчыны. Дзяўчына, між іншым, з вельмі забяспечанай сям'і. Тыя, хто бачылі карціну, настойліва раяць не пераказваць сюжэт, каб глядач змог атрымаць асалоду ад арыгінальнай і разумнай драматургіяй Піла.

Грышкавец у Горкаўскім тэатры

Вядомы пісьменнік, акцёр і рэжысёр Яўген Грышкавец пакажа ў нядзелю ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага свой монаспектакль пад назвай "Шэпт сэрца". У ролі сэрца будзе сам Грышкавец, а тон спектакля задасць адна з першых рэплік акцёра-сэрца: "Я — самае страшнае, што ёсць у цябе, чалавек!"

Анансуючы спектакль, Грышкавец прызнаўся, што не ведае, што павінна рабіць сэрца. Часам яно крычыць, часам маўчыць, і часта шэпча — аб пачуццях, аб якіх людзі чамусьці саромеюцца гаварыць.

Убачыць і пачуць сардэчныя разважанні Грышкаўца можна будзе ў нядзелю ў 19:00 у тэатры імя Горкага.

Фалафель, плоў, локшына і многае іншае на Vulitsa Ezha 2017

Фалафель, плоў, локшына, вок, хот-догі, гамбургеры, хінкалі, кебабы і шмат-шмат іншых прысмакаў абяцаюць гасцям фестывалю Vulitsa Ezha у гэтую суботу і нядзелю. Традыцыйны фестываль вулічнай ежы пройдзе ў парку забаў "Дрымлэнд".

Акрамя ежы, абяцаюць шмат музыкі. На спецыяльна адведзенай сцэне ўвесь дзень будуць граць вулічныя музыкі. Таксама будуць працаваць вялікая дзіцячая зона ад "Мамслёт", хэндмэйд маркет ад "ЦЕХ32", вулічны кінатэатр, чылаут-зона з кальянам і фітнэс-зона для самых актыўных аматараў вулічнай ежы.

Кошт квітка: 5 рублёў.

Велакарнавал

На вялікі міжнародны велакарнавал "Viva, ровар — 2017" запрашаюць у суботу ў парк Перамогі. Арганізатары кажуць, што на мерапрыемства ўжо зарэгістраваліся больш за сем тысяч удзельнікаў, у тым ліку з Расіі, Швецыі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі.

Калона стартуе ў 15:00 ад стэлы "Мінск — горад-герой" і праедзе па праспекце Пераможцаў да "Мінск-Арэны" і назад. Затым свята перамесціцца ў парк Перамогі. Арганізатары анансуюць шмат вясёлых актыўнасцяў, у тым ліку для дзяцей, і канцэрт з удзелам Дзмітрыя Калдуна, Юзары, гурта "Без билета" і іншых.

Сямейны забег у парку Горкага

У нядзелю, напярэдадні Дня сям'і, які будзе адзначацца 15 мая, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі арганізуе ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага сямейны забег Family Run. На старт усіх жадаючых чакаюць да 11:00. прабегчы трэба будзе 1 кіламетр. Прычым ацэньваць будуць не толькі вынік, але і колькасць сям'і, узрост удзельнікаў і крэатыўнасць каманды. Лепшых адзначаць прызамі, але памятнымі медалямі і салодкімі падарункамі ўзнагародзяць усіх.

Рэгістрацыя на забег адкрыта да 9:00 раніцы 14 мая.

"Праменад у стылі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя" ў Нясвіжы

З улікам абяцанага добрага надвор'я ёсць выдатная нагода вырвацца са сталіцы. Тым больш што ў суботу ў Нясвіжы абяцаюць займальны шпацыр па радзівілаўскім палацы. У рамках Ночы музеяў тут ладзяць "Праменад у стылі 20-30 гадоў ХХ стагоддзя", абяцаюць паказаць залы і месцы, якія ў звычайныя дні зачынены для наведвальнікаў.

Гасцей будуць сустракаць артысты ў вобразах гаспадароў палаца пачатку мінулага стагоддзя — Альбрэхта Антонія Радзівіла і яго дачкі Альжбеты.

Абяцаюць нямое кіно, шмат добрай музыкі і майстар-клас па танцах пачатку мінулага стагоддзя. Пачатак праграмы а 19-й.

"Імёны" і героі

Убачыць, як маленькія ўчынкі звычайнага чалавека могуць змяніць свет да лепшага, можна будзе на працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў у культурным цэнтры "КОРПУС". Часопіс "Імёны", які пісаў пра простых людзей у няпростых сітуацыях, адзначае год сваёй дзейнасці выставай. Акрамя ўласна журналістыкі ўвесь гэты год выданне займалася, па сутнасці, сацыяльнымі праектамі. Паказвала і падказвала, каму патрэбна дапамога, і чытачы адгукаліся. На выставе да свайго дня нараджэння "Імёны" прэзентуюць 10 інсталяцый — "10 пляцовак для сустрэчы, зносін, суперажывання, рэфлексіі, абмеркавання, крытыкі".

У суботу ў рамках выставы запланаваны танца-рухальная тэрапія для дзяцей (у 11:00) і экскурсія для дарослых (14:00), у нядзелю з 12:00 да 18:00 — маркет і майстар-класы ад рамеснікаў.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы