09:54 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
стварэнне мастацтва

Выстава і лекцыя аб мадэрнізме пройдуць у Мінску

© Pexels
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
29 0 0

Працы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэптуальныя праекты аўтараў з Мінска і абласных гарадоў, творы вядомых і маладых мастакоў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць прадстаўлены ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтваў".

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Публічную лекцыю "Мадэрнізм — адкрыты праект" правядзе загадчык кафедры мастацтваў ДІКСТ БДУ, запрошаны прафесар універсітэтаў Эдзінбурга, Мічыгана, Белфаста Ігар Духан.

Лекцыя пройдзе ў межах рэспубліканскай выставы сучаснага мастацтва. 

Даследаванні Духана накіраваны на ўсведамленне сучасных праблем і рухаў у мастацтве, архітэктуры і дызайне. Гэтыя даследаванні ён суадносіць з непасрэдным удзелам у актуальным мастацкім і праектным працэсе, а таксама з раскрыццём фенаменальнага мастацкага вобраза Мінска і Беларусі.

Сёння Ігар Духан у якасці запрошанага прафесара чытае лекцыі ў Баухаузе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і іншых. Быў старшынёй журы міжнароднага фестывалю сучаснага і авангарднага мастацтва "Мамант".

Прафесар спалучае тэорыю і практыку, з'яўляецца аўтарам праектных канцэпцый экспазіцыі "Мінск. Мастацтва-час-прастора" (Лондан, Купал тысячагоддзя, Гановер, Мінск).

Працы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэптуальныя праекты аўтараў з Мінска і абласных гарадоў, творы вядомых і маладых мастакоў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць прадстаўлены ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтваў" (вул. Казлова, 3). У экспазіцыі таксама дэманструюцца праца Марка Шагала "Закаханыя" з калекцыі Белгазпрамбанка і, у працяг паэтыкі знакамітага майстры, творы айчынных і замежных мастакоў — удзельнікаў шагалаўскіх пленэраў у Віцебску, якія адбыліся ў 1994, 1997 і 2016 гадах, з калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску.

Лекцыя Ігара Духана адбудзецца 16 мая ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3), пачатак а 17-й гадзіне, уваход вольны. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы