04:23 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны мастацкі музей

У Міжнародны дзень музеяў уваход у мінскія галерэі будзе вольным

Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
"Ноч музеяў"-2017 (8)
3110

У астатнія дні святочнага тыдня беларускія музеі прапануюць найцікавейшыя адмысловыя праграмы за сімвалічную плату.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Сёлета ў свеце ў 40 раз будзе праходзіць "Ноч музеяў", у беларускім святкаванні возьмуць удзел 92 установы гісторыі культуры, урачыстасці будуць доўжыцца з 13 па 21 мая.

Як паведамілі ў Міністэрстве культуры, непасрэдна ў Міжнародны дзень музеяў 18 мая ўваход ва ўстановы будзе вольным, у астатнія дні — за сімвалічную плату.

Праграмы "Ночы музеяў" у Мінску:

Нацыянальны мастацкі музей прапануе наведвальнікам праграму паводле рамана Хуліа Картасара "Гульня ў класікі" — госці змогуць самі абраць схему наведвання музея, падобна таму, як чытач сам абірае шлях знаёмства з кнігай "Гульня ў класікі".

Мерапрыемства пройдзе з 19:00 да 00:00. Кошт квітка — 5 рублёў.

Нацыянальны гістарычны музей прапануе ўзяць удзел у квэсце "Таемнымі шляхамі кантрабандыстаў", што будзе праходзіць не толькі ў памяшканні музея, але і ва ўнутраным дворыку, а таксама праглядзець выступленне франкафоннага тэатра.

Мерапрыемства пройдзе ў ноч з 20 на 21 мая, з 20:00 да 02:30. Кошт квітка — 1-3 рублі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць адмысловую праграму "Горад засыпае, прачынаецца музей" 20 мая, 18:00 да 22:50. Для наведвальнікаў у форме Чырвонай арміі ці форме Савецкай арміі і грамадзянскіх убраннях 30-х-50-х гадоў — уваход вольны.

Дзяржаўны музей беларускай літаратуры прадставіць праграму "Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей", у межах якой можна будзе патрапіць на баль XIX стагоддзя.

Баль распачнецца а 18-й гадзіне 20 мая.

У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы "Ноч музеяў" пройдзе пад дэвізам "Будзь ЯК" — наведвальнікам зладзяць майстар-класы па старажытных танцах, пазнаёмяць з беларускай геральдыкай, запросяць у таварыствы філаматаў і філарэтаў.

Мерапрыемства пройдзе 20 мая. Кошт квітка — 1 руб.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей імя Якуба Коласа прадставіць вялікую тэатралізаваную праграму, прысвечаную 135-годдзю са дня нараджэння паэта.

Уваход вольны. 

Тэмы:
"Ноч музеяў"-2017 (8)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы